Рэжысёр і актор Павел Гарадніцкі і “Прававая ініцыятыва” прадставяць супрацу: мона-спектакль пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. Гэта рэальная гісторыя, напісаная на аснове задакументаваных сведчанняў пацярпелых.

“Паслязаўтра будзе заўтра” — гэта гісторыя пра выжыванне ў няпростых умовах, пра чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць нават у сценах турмы. На адну гадзіну гледачы атрымаюць магчымасць назіраць рэчаіснасць вачамі героя: пасмяяцца, паплакаць разам з ім i памарыць пра нешта сваё.

Калі: 19:30 24.09.2024

Пляцоўка: Divadlo v Řeznické, Прага, Чэхія