Працы лаўрэатаў — 10 фіналістаў і 20 ганаровых удзельнікаў — будуць выстаўленыя ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, а таксама на сайце UN.org, піша БАЖ.

Сёлетні конкурс прысвечаны кліматычнай справядлівасці. Прымаюцца работы як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Вітаюцца выявы людзей, якія пацярпелі ад кліматычнага крызісу, у тым ліку кліматычных бежанцаў, або абаронцаў клімату.

“Мы лічым, што змена клімату — гэта праблема правоў чалавека, таму мы шукаем выявы, якія паказваюць людзей, якія пацярпелі ад эскалацыі кліматычнага крызісу”, — адзначаюць арганізатары.

Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 года.

Падаць заяўку