Przejdź do głównej treści
sekktor

Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне карціну яскравага прадстаўніка Парыжскай школы, які паходзіў з Берасця

Твор Якава Балглея быў куплены ў Нямеччыне на сродкі Паўла Сеньчанкі, а таксама мецэнаткі і мецэната, якія выказалі жаданне не раскрываць сваіх імёнаў перад грамадскасцю.

Карціна выканана ў тэхніцы алею на палатне і падпісана аўтарам — яна носіць назву «Партрэт дзяўчыны», датуецца 1920–1930 гадамі і з’яўляецца прыкладам позняй творчасці беларуска-французскага мастака.

158
Прэзентацыя карціны «Партрэт дзяўчыны» Якава Балглея падчас MALDZIS-фэсту. 13 ліпеня 2026 года. Варшава, Польшча. Фота: Каця Ігнашэвіч

У будучыні набыты MALDZIS твор плануецца перадаць у Музей гісторыі Берасця ў якасці грамадскага падарунка.

Падтрымаць дзейнасць ініцыятывы можна па спасылцы.