Культавы раман Рэя Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў» выйдзе на беларускай мове
Выдавецтва «Янушкевіч» збірае папярэднія замовыпапярэднія заказы.
Сюжэт класічнай аповесці будуецца вакол 12-гадовага Дугласа Сполдынга з ціхага мястэчка Грынтаўн. Праз прызму дзіцячага ўспрымання звычайныя летнія будні ператвараюцца ў чараду адкрыццяў, прыгод і першых важных жыццёвых урокаў, а дзядулева віно з дзьмухаўцоў становіцца своеасаблівай капсулай часу для захавання сонечных дзён.
Рэдактарам беларускага выдання выступіла Кацярына Маціеўская, а дызайн вокладкі распрацавала Таццяна Шустава. Імя аўтара перакладу трымаецца ў сакрэце, але ў выдавецтве абяцаюць высокую якасць тэксту.
Да 20 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане 53,90 злотых, пасля выхаду цана будзе 59,90 злотых.
Старт продажаў запланаваны на 23 ліпеня, а высылка першых папярэдніх заказаў пачнецца крыху раней – з 21 ліпеня.