Przejdź do głównej treści

Дабрачынныя творчыя майстар-класы ў падтрымку шэлтэра «Мартынка»

121
26 — 29 czerwca 2026
Кракаў, Polska
50 PLN

У канцы чэрвеня ў Кракаве адбудуцца дзве творчыя сустрэчы, дзе можна будзе асвоіць новыя хобі і пазнаёміцца з аднадумцамі. Ніякіх мастацкіх навыкаў ці досведу не трэба — арганізатары_кі запрашаюць усіх, хто хоча адпачыць і папрацаваць рукамі.

У праграме дзве сустрэчы:

26 чэрвеня (пятніца), 19:00–21:00 — стварэнне аўтарскіх пацерак і караляў. Кожны_ая ўдзельнік_ца змайструе і забярэ з сабой гатовае ўпрыгожанне.

29 чэрвеня (панядзелак), 18:00–21:00 — майстар-клас па лінагравюры. Вынікам сустрэчы стане набор з 5 унікальных паштовак, аддрукаваных уручную.

Удзел у адным майстар-класе каштуе 50 злотых. У гэтую суму ўваходзяць усе неабходныя матэрыялы, а таксама кава і гарбата. Сустрэчы пройдуць ва ўтульных групах да 8 чалавек, таму трэба загадзя зарэгістравацца. Дакладнае месца правядзення арганізатары_кі паведамяць зарэгістраваным удзельнікам_цам асабіста.

Усе сабраныя грошы арганізатары_кі пералічаць шэлтэру «Мартынка» — адзінаму ў Польшчы шэлтэру, які дапамагае мігранткам з досведам гвалту