Przejdź do głównej treści

Летуцень шукае валанцёраў(-ак) на Пікнік LTCŃ у КракавеДалучайцеся да каманды, якая 1 жніўня створыць беларускі фестываль у парку Генрыха Ярдана.

Cover for Летуцень шукае валанцёраў(-ак) на Пікнік LTCŃ у Кракаве
1 sierpnia 2026, 2:00 CEST
Krakow, Polska
Bezpłatnie

Title — BE
Летуцень шукае валанцёраў(-ак) на Пікнік LTCŃ у Кракаве

Subtitle — BE
Далучайцеся да каманды, якая 1 жніўня створыць беларускі фестываль у парку Генрыха Ярдана.

Slug
letucen-volunteers-picnic-ltcn-krakow-2026

Excerpt — BE
Пікнік LTCŃ шукае валанцёраў(-ак) для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю ў Кракаве. Можна дапамагаць з камунікацыяй, майстар-класамі, афармленнем прасторы, мантажом, фота- і відэаздымкай, SMM і іншымі задачамі.

Content — BE

Для каго:
Для тых, хто хоча далучыцца да каманды Пікніка LTCŃ, пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць досвед арганізацыі падзей і падтрымаць беларускую культуру ў Кракаве.

Што можна рабіць:
– Сустракаць гасцей і дапамагаць ім арыентавацца на фестывалі;
– Дапамагаць з майстар-класамі і тэматычнымі пляцоўкамі;
– Падтрымліваць зону адпачынку для валанцёраў(-ак);
– Упрыгожваць фестывальную прастору;
– Дапамагаць з мантажом і дэмантажом;
– Падтрымліваць чысціню ў парку;
– Валанцёрыць увечары і ноччу на афтерпаці;
– Дапамагаць з фота- і відэаздымкай, SMM або графічным дызайнам;
– Кіраваць бусам або вазіць рэчы на машыне — калі маеце адпаведныя магчымасці.

Калі і дзе:
1 жніўня 2026 года
Park Henryka Jordana, Кракаў, Польшча.

Таксама можна далучыцца да падрыхтоўкі на тыдні перад падзеяй — 27–31 ліпеня, або дапамагчы пасля фестывалю — 2–8 жніўня.

Што важна:
Пасля падачы заяўкі арганізатары звяжуцца з вамі на працягу тыдня. У ліпені адбудуцца некалькі жывых сустрэч для знаёмства, цімбілдынгу і падрыхтоўкі.

Бліжэй да падзеі кожны(-ая) атрымае канкрэтныя задачы і будзе на сувязі з кіраўніком(-цай) пляцоўкі і каардынатаркамі валанцёраў(-ак).

Для падачы патрэбны:
– Каротка пазначыць, у якіх задачах вы гатовы(-ая) дапамагаць;
– Пазначыць даступныя даты;
– Дадаць кантакты і асноўныя сацыяльныя сеткі;
– Пазначыць кантакт чалавека, які можа вас парэкамендаваць.

Арганізатар:
Пікнік LTCŃ / Białoruskie Stowarzyszenie KROK.

Падача:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSel39u1FL5oM20lENa9Vj24h59Gadl5Wg3UxkzNxxj8L2rapQ/viewform

Кантакт:
Праз Instagram-акаўнт Летуценя.