Майстэрня медыятэатру ў Вільнюсе Даследаванне маніпуляцый праз тэатральныя практыкі

«ШОК!», «Усе пра гэта кажуць!», «Сталі зразумелыя прычыны» – знаёмыя загалоўкі?
Кожны дзень нас ловяць на эмоцыі: навіны, пасты, відэа, каментары. Часам мы нават не заўважаем, як пачынаем думаць чужымі шаблонамі.
У процівагу гэтаму мы запускаем у Вільнюсе чарговую майстэрню медыятэатру — месца, дзе можна не толькі гаварыць пра маніпуляцыі, але і разыграць іх на сцэне, каб нарэшце ўбачыць, як яны працуюць.
На лабараторыі мы:
- шукаем і вызначаем фэйкі і прапагандысцкія прыёмы;
- трэніруем крытычнае мысленне;
- гуляем, імправізуем і за адзін дзень ствараем уласны перфоманс.
Не трэба быць акцёр:кай ці медыяэксперт:кай – дастаткова цікаўнасці і жадання разбірацца ў тым, што адбываецца вакол.
Дакладнае месца — пасля рэгістрацыі.