Przejdź do głównej treści

Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

108
13 lipca 2026, 18:00 CEST
Музей Вольнай Беларусі, Warsaw, Polska
Bezpłatnie

13 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.

У праграме:

18:00 – вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.

18:15 – экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», якая прадстаўляе як найноўшыя паступленні ў калекцыю Музея Вольнай Беларусі, так і знакавыя артэфакты беларускага дэмакратычнага руху.

19:30 – панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».

Удзельнікі:

  • Алесь Бяляцкі – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень;
  • Кацярына Андрэева – журналістка, былая палітычная зняволеная;
  • Таццяна Нядбай – старшыня PEN Belarus.

Мадэратарка – Alicja Gescinska, старшыня PEN Flanders.

Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?

Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?

Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.