Wszystkie serie wykładów / Партфоліа-менеджмент для творцаў
Экспрэс-курс з куратаркай і арт-менеджэркай Вольгай Кліп. Гэтая серыя відэа дапаможа вам стварыць рэзюмэ, artist statement, біяграфію і візуальнае партфоліа.
Курс створаны пры падтрымцы German Marshall Fund.
Відэапрадакшн: Filmistr.pl.

Уводзіны ў курс. Што ўключае ў сябе партфоліа-менеджмент творцы?
Пачынаем серыю эксплэйнераў хуткім інтра, навошта творцам патрэбны партфоліа-менеджмент і як прафесійна прадстаўляць сябе і сваю працу.
.jpg&w=1920&q=75)
#1: Як скласці сваё CV, альбо рэзюмэ? План і інструменты
CV і рэзюмэ – у чым розніца і што з іх патрабуецца для заявак? У гэтым відэа арт-куратарка Вольга Кліп тлумачыць, як правільна структураваць CV і якія інструменты дапамогуць зручна архіваваць вашу дзейнасць.

#2: Як напісаць мастацкую біяграфію? Разбіраем структуру і лайфхакі
Мастацкая біяграфія — гэта не проста спіс дат і падзей, а магчымасць расказаць сваю гісторыю і паказаць творчы шлях. З гэтага відэа вы даведаецеся, як знайсці баланс паміж афіцыйнасцю і жывым аповедам і што ўключыць, а што лепш пакінуць за дужкамі.

#3 Сакрэтныя складнікі Artist statement
Як сфармуляваць сваю мастацкую заяву, каб дакладна перадаць сэнс вашай творчасці? У гэтым відэа Вольга Кліп разбірае artist statement, тлумачыць, чым ён адрозніваецца ад маніфеста і чаму стаў ключавым элементам камунікацыі ў сучасным мастацтве.

#4: Арганізуем працы ў партфоліа па кроках
Партфоліа — гэта візітная картка творцы. Як правільна падабраць працы? У якой паслядоўнасці іх размяшчаць? Што абавязкова трэба ўключыць у партфоліа? Разбіраемся разам з арт-куратаркай і кансультанткай Вольгай Кліп.