Przejdź do głównej treści

Aerowaves Twenty — конкурс кароткіх харэаграфічных прац

15 lipca 2026, 17:00 CEST

Aerowaves прымае завершаныя харэаграфічныя працы працягласцю 15–40 хвілін, створаныя і ўжо паказаныя ў Еўропе.

Для каго: харэографы(-кі) і танцавальныя кампаніі, якія жывуць у геаграфічнай Еўропе. Гэта могуць быць і краіны, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, напрыклад Вялікабрытанія, Швейцарыя або Турцыя.

Нельга падавацца тым, хто цяпер праходзіць прафесійнае навучанне ў сферы танца, напрыклад на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры. Працы, створаныя падчас навучання, могуць быць пададзеныя толькі пасля яго завяршэння і наступнага прафесійнага паказу працы.

Фармат

Aerowaves — еўрапейская платформа для развіцця і міжнароднай прэзентацыі кароткіх харэаграфічных прац.

Штогод партнёры сеткі выбіраюць Aerowaves Twenty — 20 прац, якія атрымліваюць міжнароднае прасоўванне і магчымасць быць прадстаўленымі на фестывалі Spring Forward і ў праграме партнёраў Aerowaves.

Нават калі праца не трапіць у Aerowaves Twenty, яе могуць заўважыць партнёры сеткі. Штогод у межах Aerowaves падтрымліваецца каля 100 магчымасцей для паказаў.

Якія працы можна падаваць:

  • Толькі адну працу на год;
  • Завершаную харэаграфічную працу працягласцю 15–40 хвілін;
  • Працу, створаную ў геаграфічнай Еўропе;
  • Працу, якая ўжо была публічна паказаная;
  • Працу з нескладанымі тэхнічнымі патрабаваннямі, прыдатную для паказу ў праграме з некалькімі пастаноўкамі;
  • Працы для публічнай прасторы, нестандартных пляцовак і адкрытага паветра таксама прымаюцца.

Нельга паўторна падаваць працу, якая ўжо падавалася ў Aerowaves у папярэднія гады, незалежна ад выніку адбору.

У сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну партнёры Aerowaves цяпер не прымаюць заяўкі з працамі, створанымі ў Расіі або Беларусі.

Прапануецца:

  • Прасоўванне працы на сайце Aerowaves цягам года: профіль мастака(-чкі), выявы, відэа і прэс-матэрыялы;
  • Магчымасць паказу працы на фестывалі Spring Forward. Для паказу на Spring Forward — ганарар, пакрыццё дарогі, гатэля і сутачных / гасціннасці для ўдзельнікаў(-ц) каманды;
  • Магчымасці паказаў праз міжнародную сетку партнёраў Aerowaves.

Калі паказ прапануе партнёр Aerowaves, умовы супрацоўніцтва трэба ўзгадняць непасрэдна з ім.