Przejdź do głównej treści

Animation HUB — прыём анімацыйных фільмаў у анлайн-бібліятэку Slug animation-hub-submit-animated-film

null
Online

Animation HUB прымае анімацыйныя фільмы для сваёй анлайн-калекцыі. Платформа дапамагае аўтарам(-кам) і прадзюсарам(-кам) зрабіць свае працы больш бачнымі пасля фестывальнага жыцця і паказаць іх міжнароднай аўдыторыі.

Для каго:
Аўтары(-кі), рэжысёры(-кі), прадзюсары(-кі), школы, студыі і дыстрыб’ютары, якія хочуць дадаць анімацыйны фільм у калекцыю Animation HUB.

Асабліва актуальна для кароткаметражнай анімацыі, студэнцкіх фільмаў, дзіцячых праграм, серый, поўнаметражных прац і іншых анімацыйных фарматаў.

Пра платформу:
Animation HUB — еўрапейская анлайн-платформа для адкрыцця і прасоўвання якаснай анімацыі, перадусім з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Платформа створаная і развіваецца CEE Animation. Яе мэта — даць анімацыйным фільмам больш доўгае жыццё пасля фестывальных паказаў і зрабіць іх даступнымі для шырэйшай аўдыторыі.

У калекцыі могуць быць:

  • Кароткаметражныя фільмы;
  • Серыялы;
  • Поўнаметражныя фільмы;
  • Студэнцкія працы;
  • Фільмы для дзяцей і падлеткаў;
  • Тэматычныя калекцыі;
  • Матэрыялы пра стварэнне фільмаў.

Што можна падаць:
Анімацыйны фільм або некалькі фільмаў для разгляду і магчымай публікацыі ў бібліятэцы Animation HUB.

Калі вы хочаце падаць некалькі фільмаў, арганізатары просяць звязацца з імі наўпрост праз email, каб узгадніць фармат спісу і падачы.

У форме трэба пазначыць:

  • Імя і email;
  • Спасылку на фільм — платную або бясплатную;
  • Арыгінальную і англійскую назву;
  • Год вытворчасці;
  • Краіну або краіны вытворчасці;
  • Мову фільма і інфармацыю пра субтытры;
  • Хронометраж;
  • Рэжысёраў(-ак), прадзюсараў(-ак), кампаніі, школы;
  • Анімацыйную тэхніку;
  • Апісанне або сінопсіс;
  • Мэтавую аўдыторыю, катэгорыю, жанры і тэмы;
  • Фестывальныя адборы і ўзнагароды, калі ёсць;
  • Трэйлер, сайт або старонкі фільма.

Анімацыйныя тэхнікі:
У форме можна пазначыць, напрыклад:

  • 2D-анімацыю;
  • 3D-анімацыю;
  • Стоп-моушн;
  • Маляваную анімацыю;
  • Калажную анімацыю;
  • Пластылінавую анімацыю;
  • Пясочную анімацыю;
  • Лялечную анімацыю;
  • Ротаскопію;
  • Motion graphics;
  • VR;
  • Змяшаныя тэхнікі;
  • AI;
  • Іншае.

Важна:
Пры падачы трэба пагадзіцца з Licensing Policy і Terms of Service платформы.

Падача:
Праз анлайн-форму на сайце Animation HUB.

https://animationhub.eu/film-submission/