Арт-рэзідэнцыя ArtXScience у Чэхіі
Магчымасць для мастакоў стварыць праект на стыку мастацтва і біялогіі
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у цалкам фінансаванай рэзідэнцыі ArtXScience, якая ладзіцца ў межах праекта Ars Biologica. Праграма арганізавана ў партнёрстве з Ars Electronica і Біялагічным цэнтрам Чэшскай акадэміі навук.
Мэта рэзідэнцыі — аб'яднаць светы мастацтва і навукі. Удзельнікі будуць працаваць разам з мясцовымі навукоўцамі, даследуючы нябачны свет глебавых і водных мікраарганізмаў у кантэксце кліматычных змен. Вынікам працы павінна стаць прасторавая мастацкая праца і фармат грамадскага ўзаемадзеяння для прэзентацыі на фестывалі Ars Biologica у сакавіку 2028 года.
Арганізатары шукаюць творцаў з досветам прафесійнай мастацкай практыкі ад 5 гадоў, якія маюць досвед міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і працы з супольнасцямі.
Праграма і працэс падачы заявак праходзяць цалкам на англійскай мове. Падрабязныя правілы і форма аплікацыі даступныя на афіцыйным сайце.