Przejdź do głównej treści

AVISTAVULCÃO — рэзідэнцыя на Азорскіх астравах

31 lipca 2026, 2:00 CEST
1 — 31 marca 2027
Фаял, Portugalia

AVISTAVULCÃO быў адабраны ў еўрапейскую сетку мастацкіх рэзідэнцый у межах Culture Moves Europe — праграмы, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Goethe-Institut. Праграма адкрытая для праектаў, звязаных з даследаваннем, сучасным мастацтвам, працай з месцам, ландшафтам, лакальнай гісторыяй і супольнасцю.

Для каго: мастак(-чка) або мастацкі дуэт з краін, якія ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe.

Арганізатары запрашаюць праекты, якія працуюць з:

  • Ландшафтам;
  • Памяццю і лакальнай гісторыяй;
  • Геалагічным часам;
  • Трансфармацыяй і ўстойлівасцю;
  • Ізаляцыяй і мабільнасцю;
  • Перыферыйнымі рэгіёнамі;
  • Сувязямі паміж супольнасцямі і навакольным асяроддзем.

Асабліва вітаюцца кантэкстуальна адчувальныя прапановы, заснаваныя на назіранні, слуханні і ўважлівай працы з месцам.

Прапануецца:

  • Час і прастора для даследавання і стварэння;
  • Пагружэнне ў лакальны кантэкст Азорскіх астравоў;
  • Сустрэчы з мясцовымі ўдзельнікамі(-цамі) і супольнасцямі;
  • Магчымасць публічнай прэзентацыі працэсу або вынікаў працы.

Фінансавыя ўмовы і дэталі падтрымкі ў апісанні набору не пазначаныя.

Для падачы патрэбны:

  • Мастацкае партфоліа;
  • Statement of intent;
  • Апісанне даследчай або творчай прапановы і чаканых вынікаў;
  • Тэхнічныя і матэрыяльныя патрэбы;
  • Біяграфія або актуальнае CV;
  • Пацверджанне даступнасці на ўвесь перыяд рэзідэнцыі.

Дэдлайн: жнівень 2026 года. Дакладная дата ў апісанні не пазначаная.