Bazament — куратарская рэзідэнцыя ў Тыране з ганарарам 800 EUR
Bazament — незалежная галерэя і даследчая платформа сучаснага мастацтва ў Тыране — адкрыла набор на куратарскую рэзідэнцыю Curator in Residence 2026. Праграма запрашае куратараў(-ак) з рэгіёна і з-за мяжы на двухтыднёвае даследаванне албанскай арт-сцэны з наступнай падрыхтоўкай выставы падчас Tirana Art Weekend у лістападзе 2026 года.
Для каго:
- Незалежныя або інстытуцыйныя куратары(-кі) з мінімум 2 гадамі прафесійнага куратарскага досведу;
- Заяўнікі(-цы) з любой краіны — набор адкрыты для міжнародных і рэгіянальных удзельнікаў(-ц), а фінансаванне дарогі ў прыярытэце для тых, хто базуецца ў Еўропе.
Фармат:
- Двухтыднёвая даследчая рэзідэнцыя ў Тыране паміж жніўнем і вераснем 2026 года;
- Студыйныя візіты, размовы і сустрэчы з мясцовымі мастакамі(-чкамі) і культурнымі дзеячамі(-камі);
- Распрацоўка куратарскай канцэпцыі і выбар аднаго ці некалькіх мастакоў(-чак) для выставы ў Bazament.
Прапануецца:
- Куратарскі ганарар 800 EUR;
- Пражыванне ў Тыране;
- Працоўнае месца ў прасторы Bazament;
- Падтрымка дарожных выдаткаў (для заяўнікаў(-ц) з Еўропы);
- Знаёмствы з мясцовымі мастакамі(-чкамі), інстытуцыямі і культурнымі дзеячамі(-камі);
- Выстава падчас Tirana Art Weekend у лістападзе 2026 года.
Для падачы патрэбны (адзіным файлам PDF на англійскай мове):
- CV і кароткае біа;
- Партфоліа папярэдніх куратарскіх праектаў з пацвярджэннем мінімум 2 гадоў досведу;
- Даследчая прапанова (не больш за 1 старонку).
Як падавацца:
Дашліце адзіны PDF-файл на адрас contact@bazament.al, пазначыўшы ў тэме ліста «Curator in Residence - Your Name».
Таймлайн:
- Рэзідэнцыя — два тыдні ў перыяд жнівень–верасень 2026 года;
- Выстава — лістапад 2026 года, падчас Tirana Art Weekend.
Важна:
Рашэнні прымаюцца хутка пасля дэдлайну, каб паспець да жнівеньскага прыезду, таму пераканайцеся, што ўсе спасылкі і файлы ў вашым PDF даступныя без пароляў.