Przejdź do głównej treści

Cirkus Kolektiv — рэзідэнцыя для сучаснага цырка ў Спліце

20 lipca 2026, 23:59 CEST
Split, Chorwacja
Bezpłatnie
1 000 EUR

Artist in Residence ад Cirkus Kolektiv — гэта праграма для тых, каму патрэбныя час, прастора і падтрымка для развіцця мастацкай ідэі. Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) могуць даследаваць, эксперыментаваць, працаваць над існым праектам або пачаць новы творчы працэс.

Для каго: артысты(-кі), аўтары(-кі) і калектывы з Еўропы, якія працуюць у сучасным цырку і развіваюць:

  • Новыя пастаноўкі;
  • Мастацкія праекты;
  • Work-in-progress;
  • Даследчыя працэсы;
  • Міждысцыплінарныя супрацы.

Можна падавацца з праектамі на розных этапах — ад пачатковага даследавання і ідэі да амаль гатовай пастаноўкі.

Асабліва вітаюцца праекты, якія ўключаюць майстар-класы, варкшопы або іншыя формы абмену ведамі для аматараў(-ак) і прафесіяналаў(-ак) у сферы сучаснага цырка.

Калі: студзень — кастрычнік 2027 года. Працягласць рэзідэнцыі — да 14 дзён.

Прастора

Рэзідэнцыя праходзіць у Mala scena — цэнтры сучаснага цырка плошчай 450 м² у Dom mladih у Спліце.

Прастора ўключае:

  • Залу з танцавальнай падлогай і люстэркамі;
  • Tatami 8 × 8 м;
  • 14 пунктаў мацавання для паветраных элементаў на вышыні 5–8 м;
  • Паветранае і жанглёрскае абсталяванне;
  • 6 crash mats;
  • Грымёрку, невялікую кухню і гукавую студыю;
  • Базавае святло і гук;
  • Магчымасць ператварыць прастору ў black box.

Прапануецца:

  • Працоўная прастора;
  • Тэхнічная падтрымка;
  • Арганізацыя work-in-progress прэзентацыі;
  • Дыскусія з аўдыторыяй пасля паказу;
  • Медыйная бачнасць і прасоўванне праекта;
  • Дакументаванне творчага працэсу і матэрыялаў пастаноўкі;
  • Фінансавая падтрымка да 1000 EUR на дарогу, пражыванне і вытворчыя выдаткі.