Przejdź do głównej treści

Club Nothing — 10K USD на клубны івэнт

NNothing
9 sierpnia 2026, 23:59 CEST
Bezpłatnie
10 000 USD

Лонданскі тэхналагічны брэнд Nothing запусціў глабальны конкурс для музычных калектываў, якія хочуць арганізаваць клубную ноч, серыю падзей або фестываль у сваім горадзе ці супольнасці. Гранты дадуць на рэалізацыю 4 ідэй, якія "ўзарвуць мозг" арганізатарам. Гэта можа быць клубны івэнт, серыя або фестываль у 2026 годзе.

Для каго:

  • Музычныя калектывы і арганізатары(-кі) клубных падзей з усяго свету, якія працуюць з новымі гукамі, эксперыментальнымі фарматамі і супольнасцямі вакол начнога жыцця.
  • Трэба быць ва ўзросце 18+ гадоў і жыць у дапушчальным рэгіёне. Заяўкі не прымаюцца з краін і тэрыторый, на якія распаўсюджваюцца санкцыйныя або экспартныя абмежаванні.

Club Nothing — ініцыятыва для падтрымкі калектываў, якія выкарыстоўваюць музыку і nightlife як прастору эксперыменту, супольнасці і культурнага зруху.

Шукаюцца нечаканыя, смелыя і выразныя ідэі: гэта можа быць клубная ноч, серыя падзей або фестываль — у горадзе, на прыродзе, у нестандартнай лакацыі, унутры або звонку. Можна падаваць як новую ідэю, так і падзею, якую вы ўжо плануеце.

Прапануецца:

  • 10 000 USD кожнаму з 4 пераможцаў;
  • Падтрымка ў камунікацыі і прасоўванні падзеі праз каналы Nothing;
  • Магчымасць супрацы над невялікім мерчам для бясплатнай раздачы на падзеі;
  • Nothing-прадукты для каманды, артыстаў(-ак) і дакументавання падзеі.

Грант трэба цалкам выкарыстаць на арганізацыю, вытворчасць і прасоўванне заяўленай падзеі.

Крытэрыі адбору:

  • Інавацыйная крэатыўнасць;
  • Rebellious sound / смелая музычная курацыя;
  • Каштоўнасці супольнасці;
  • Досвед арганізацыі падзей;
  • Рэалістычнасць лагістыкі;
  • Празрыстасць і разумнасць бюджэту;
  • Адпаведнасць духу і каштоўнасцям Nothing.

Шорт-ліст з 6–8 фіналістаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю, пасля чаго абяруць 4 пераможцаў.

Важна:

  • Падзея павінна адбыцца паміж 1 верасня і 31 снежня 2026 года;
  • Можна зрабіць адну падзею або серыю — гэта трэба выразна апісаць у заяўцы;
  • Можна прадаваць квіткі;
  • Можна рабіць падзею разам з партнёрамі, калі ўсе згодныя ўдзельнічаць у праграме;
  • Не абавязкова мець пацверджаны DJ line-up на момант падачы, але варта паказаць музычны кірунак;
  • Калі падзея адбываецца у нестандартнай лакацыі, трэба прадумаць дазволы і ліцэнзіі.

Пераможцы будуць супрацоўнічаць з камандай Nothing, інтэграваць Club Nothing-брэндынг у падзею, весці рэгулярныя check-in сустрэчы і падрыхтаваць фота- і відэадакументацыю.

Для падачы патрэбны:

  • Запоўненая Typeform-заяўка;
  • Інфармацыя пра вас або ваш калектыў;
  • Досвед у музыцы і арганізацыі падзей;
  • Кароткая pitch-прэзентацыя ў PDF пра падзею, якую вы хочаце зрабіць;
  • Бюджэтны план.