CNI Women Fellowship — 8-месячная праграма для беларускіх экспертак
CNI Women Fellowship: Advancing Visibility. Second Edition — гэта 8-месячная праграма падтрымкі і росту для беларускіх экспертак. Праграма дапамагае пераадолець страх назваць сябе эксперткай уголас, умацаваць асабісты брэнд, лепш зразумець уласную экспертызу і навучыцца даносіць свае думкі так, каб да вас прыслухоўваліся.
Для каго:
Беларускія эксперткі, якія ўжо маюць сфарміраваную экспертызу і хочуць зрабіць яе больш бачнай.
Яна падыходзіць тым, хто мае прафесійны досвед у сваёй галіне — акадэмічнай, навуковай, аналітычнай, медыйнай, грамадскай, культурнай або мастацкай — і гатовы выходзіць у публічную прастору: пісаць, выступаць, камунікаваць з медыя і ўдзельнічаць у грамадскай дыскусіі.
Патрабаванні да ўдзельніц:
- Высокі ўзровень кампетэнцыі ў сваёй галіне;
- Наяўнасць праекта, ідэі або канкрэтнай задачы, з якой вы хочаце працаваць падчас праграмы;
- Гатоўнасць выходзіць у публічную прастору: пісаць, выступаць, даваць каментары і камунікаваць з медыя;
- Англійская мова на ўзроўні B1 і вышэй — для ўдзелу ў міжнародных сесіях;
- Магчымасць дакладна выехаць мінімум на адну вочную сустрэчу ў Варшаву;
- Гатоўнасць надаваць праграме мінімум 2 гадзіны на тыдзень цягам 8 месяцаў;
- Самастойнасць у працы з ментаркай: пастаноўка мэт, ініцыятыва ў сустрэчах і разуменне ўласных патрэбаў.
Удзельніца будзе працаваць над уласнай задачай або праектам.
Гэта можа быць:
- даследаванне;
- артыкул або серыя публікацый;
- аналітычная запіска;
- сацыяльны або палітычны праект;
- адукацыйны цыкл;
- уласны медыяпрадукт;
- публічная ініцыятыва;
- задача кшталту «выйсці ў медыя як экспертка ў сваёй тэме».
Праект не абавязкова мусіць быць асабістым: гэта можа быць ініцыятыва ўнутры арганізацыі, дзе вы працуеце.
Што атрымаюць удзельніцы:
- Практычныя інструменты для ўмацавання ўласнай публічнай бачнасці;
- Варкшопы па працы з LinkedIn, фандрайзінгу і адносінах з донарамі, брэндынгу і візуальным стылі;
- Не менш за 8 індывідуальных сустрэч з ментаркай, падабранай пад канкрэтны працоўны запыт;
- Падтрымку прафесійнай рэдактаркі ў напісанні і публікацыі артыкула ў медыя;
- Навучальны візіт у Стакгольм 16–20 лістапада 2026 года;
- Вочны візіт у Варшаву 28–29 траўня 2027 года;
- Працу з сіндромам самазванкі і публічнымі выступамі;
- Пітч свайго праекта перад экспертнай аўдыторыяй на фінальнай канферэнцыі;
- Падтрымліваючую супольнасць экспертак з розных сфер.
Сярод спікерак:
Оксана Дзідык, Таццяна Кавалёнак, Марына Ментусава, Таццяна Пуцяціна, Леся Руднік, Яўгенія Сугак, Валянціна Чэкан, Аліна Яблонскі, Маша Ярома ды іншыя.
Графік праграмы:
- Канец верасня 2026 — пацверджанне ўдзелу;
- 1 кастрычніка — 15 лістапада 2026 — анлайн-частка «Фундамент»;
- 16–20 лістапада 2026 — навучальны візіт у Стакгольм;
- 26 лістапада 2026 — 1 сакавіка 2027 — анлайн-частка «Інструментарый»;
- 1 сакавіка — 15 мая 2027 — індывідуальнае ментарства і падзеі супольнасці;
- 28–29 траўня 2027 — фінальная канферэнцыя ў Варшаве.
Важна:
Праграма патрабуе прысутнасці мінімум на 60% анлайн-сесій па чацвяргах, выканання дзвюх абавязковых задач і ўдзелу мінімум у адной вочнай сустрэчы ў Варшаве.
Бяспека і канфідэнцыяльнасць:
Арганізатары абяцаюць бяспечную і даверную прастору:
- сесіі не запісваюцца;
- у групе дзейнічае правіла Chatham House;
- імёны непублічных экспертак і ўдзельніц, якія просяць не разгалошваць іх удзел, застаюцца канфідэнцыйнымі;
- імёны, фота і згадкі ўдзельніц публікуюцца толькі з іх згоды.
Арганізатары скантактуюцца з кандыдаткамі напрыканцы верасня пасля дэдлайну.