Connections Through Culture — гранты да 15 000 фунтаў Праграма для міжнародных культурных супрацаў з Вялікабрытаніяй
https://arts.britishcouncil.org/connections-through-culture
Title — BE
Connections Through Culture — гранты да 15 000 фунтаў на міжнародныя культурныя супрацы
Subtitle — BE
Праграма British Council для супольных праектаў паміж партнёрамі з Вялікабрытаніі і краін-удзельніц у сферы мастацтва, культуры і крэатыўных індустрый.
Slugconnections-through-culture-british-council-grants-2026
Excerpt — BE
British Council адкрыў прыём заявак на Connections Through Culture 2026. Гранты ад 5 000 да 15 000 фунтаў падтрымліваюць міжнародныя культурныя партнёрствы, супольныя праекты, рэзідэнцыі, выставы, перформансы, даследаванні, фестывальныя праграмы і іншыя формы супрацоўніцтва.
Content — BE
Для каго:
Мастакі(-чкі), культурныя прафесіяналы(-кі), арганізацыі, фестывалі, біенале, хабы, сеткі і калектывы, якія працуюць у сферы мастацтва, культуры і крэатыўных індустрый.
Важная ўмова:
Заяўка павінна ўключаць мінімум аднаго партнёра з Вялікабрытаніі і мінімум аднаго партнёра з краіны-ўдзельніцы праграмы.
Партнёры павінны быць юрыдычна базаваныя ў сваіх краінах на момант падачы і на працягу рэалізацыі праекта.
Краіны-ўдзельніцы:
Албанія, Аргенціна, Аўстралія, Бангладэш, Боснія і Герцагавіна, Калумбія, мацерыковы Кітай, Егіпет, Інданезія, Казахстан, Кенія, Косава, Ліван, Малайзія, Мексіка, Чарнагорыя, Новая Зеландыя, Нігерыя, Паўночная Македонія, Пакістан, Палесціна, Перу, Філіпіны, Саудаўская Аравія, Сербія, Паўднёвая Афрыка, Танзанія, Тайланд, Туніс, Турцыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Украіна, Узбекістан, Венесуэла, В’етнам і Вялікабрытанія.
Важна:
Беларусь і Польшча не пазначаныя ў спісе краін-удзельніц. Але беларусы(-кі), якія юрыдычна базуюцца ў Вялікабрытаніі або адной з дапушчальных краін, могуць удзельнічаць праз адпаведнае партнёрства.
Якія сферы падтрымліваюцца:
- Архітэктура, дызайн, мода і рамёствы;
- Creative technology, у тым ліку digital arts, XR, immersive і games;
- Кіно;
- Літаратура;
- Музыка;
- Тэатр і танец;
- Візуальнае мастацтва.
Што можна рабіць у межах гранта:
- Супольнае стварэнне і мастацкая распрацоўка;
- Рэзідэнцыі і абмены;
- Варкшопы, панэлі, размовы і абмен ведамі;
- Даследаванні і распрацоўка;
- Выставы, перформансы, прэзентацыі і showcase-праекты;
- Фестывальныя і біенальныя праграмы;
- Лічбавыя інавацыі;
- Публічныя праграмы і праца з аўдыторыямі;
- Развіццё мастакоў(-чак), дызайнераў(-ак), практыкаў(-чак) і ўдзельнікаў(-ц);
- Міждысцыплінарныя і cross-artform праекты.
Праекты могуць быць анлайн, афлайн або гібрыднымі.
Сума гранта:
Ад 5 000 да 15 000 фунтаў на праект або партнёрства. Максімальная сума залежыць ад краіны міжнароднага партнёра.
Грант пакрывае ўсю супольную дзейнасць, уключна з выдаткамі партнёра з Вялікабрытаніі і партнёра з краіны-ўдзельніцы.
Перыяд рэалізацыі:
Праекты павінны адбыцца паміж 1 снежня 2026 года і 31 снежня 2027 года.
Нельга пачынаць дзейнасць або рабіць выдаткі за кошт гранта да падпісання грантавай дамовы.
Крытэрыі адбору:
- Якасць і мастацкая / крэатыўная вартасць праекта;
- Якасць партнёрства і мадэлі супрацоўніцтва;
- Рэалістычнасць, менеджмент і бюджэт;
- Праца з аўдыторыямі або ўдзельнікамі і патэнцыйны ўплыў;
- Улік роўнасці, разнастайнасці, інклюзіі, даступнасці, экалагічнай устойлівасці і сацыяльнай вартасці.
Дэдлайн:
12 жніўня 2026 года, 23:59 BST
Вынікі:
З кастрычніка 2026 года.
Арганізатар:
British Council.