Przejdź do głównej treści

DEHAZED × Iconic Artist — конкурс для фатографаў(-ак) на выставу і друкаванае выданне ў Парыжы

31 lipca 2026
Paris, Francja

DEHAZED і часопіс Iconic Artist адкрылі супольны конкурсу для фатографаў(-ак) з усяго свету — выстава ў Парыжы 13–15 лістапада 2026 года і публікацыя ў друкаваным нумары Iconic Artist Autumn/Winter 2026–27. Прымаюцца работы ва ўсіх фатаграфічных жанрах; выявы, створаныя штучным інтэлектам, не дапускаюцца.

Для каго: фатографы(-кі) з усяго свету, якія працуюць ва ўсіх жанрах фатаграфіі — модная, дакументальная, фотамастацтва, партрэт, ландшафт, нацюрморт.

Пра праграму: часопіс Iconic Artist і праект Dehazed зноў аб'ядноўваюцца для выставы ў Парыжы. Арганізатары шукаюць праекты з пераканаўчым поглядам, заснаваным на асабістым досведзе, даследаванні ідэнтычнасці або самабытнай візуальнай мове.

Умовы: адабраныя фатографы(-кі) экспануюцца на выставе і публікуюцца ў друкаваным нумары Iconic Artist — Autumn/Winter 2026–27, Print Issue No.12. Работы, створаныя са штучным інтэлектам, не разглядаюцца.

Фармат: выстава ў Парыжы, 13–15 лістапада 2026 года.