Przejdź do głównej treści

ECF Fellowship — да 10 000 EUR на даследаванне архіваў European Cultural Foundation

30 września 2026
Florence, Włochy
10 000 EUR

ECF Fellowship падтрымлівае акадэмічныя і мастацкія даследаванні, якія працуюць з гістарычнымі архівамі European Cultural Foundation. Архівы ECF цяпер знаходзяцца ў Historical Archives of the European Union у Фларэнцыі. Праграма шукае праекты, якія даследуюць гісторыю, сеткі, ідэі і дзейнасць ECF, а таксама звязваюць гэтую спадчыну з сучаснымі размовамі пра культуру, Еўропу, дэмакратыю, салідарнасць і прыналежнасць.

Для каго: даследчыкі(-цы), мастацкія практыкі(-ні), аўтары(-кі), куратары(-кі), журналісты(-кі), дакументалісты(-кі) і іншыя прафесіяналы(-кі), чыя праца звязаная з архівамі, культурай, Еўропай, дэмакратыяй, салідарнасцю і калектыўнай памяццю.

У праграме ёсць два напрамкі:

1. Academic Research Fellowship — 5000 EUR
Для даследчыкаў(-ц) у сферы культуралогіі, гісторыі і блізкіх гуманітарных і сацыяльных навук.

Падавацца могуць:

  • PhD- і postdoc-даследчыкі(-цы);
  • Даследчыкі(-цы) на раннім этапе кар’еры — да 10 гадоў пасля атрымання магістарскай або доктарскай ступені;
  • Незалежныя даследчыкі(-цы) з актыўным даследчым профілем.

Вынікам можа быць акадэмічны артыкул, даследчы тэкст, эсэ, раздзел кнігі або іншая навуковая праца.

2. Artistic Research Fellowship — 10 000 EUR
Для прафесійных творцаў, якія працуюць у сферах:

  • Візуальнага мастацтва;
  • Сцэнічных мастацтваў;
  • Кіно і аўдыявізуальных практык;
  • Падкастаў і аўдыясторытэлінгу;
  • Дакументалістыкі, журналістыкі або літаратурных практык.

Вынікам можа быць фільм, аўдыяпраца, падкаст, мультымедыйны праект, выстава, інсталяцыя, перформанс, драматургічная праца, live research format, літаратурны або гібрыдны тэкст.

Праект павінен істотна працаваць з архіўнымі фондамі ECF. Праекты, дзе архіў ECF выкарыстоўваецца толькі як другасны або ілюстрацыйны матэрыял, будуць менш канкурэнтнымі.

Мовы архіва:
Асноўная мова матэрыялаў — англійская. Таксама шмат матэрыялаў ёсць на французскай, нямецкай і нідэрландскай мовах. Часам сустракаюцца і іншыя мовы.

Што прапануецца:

  • 5000 EUR — для Academic Research Fellowship;
  • 10 000 EUR — для Artistic Research Fellowship;
  • Падтрымка знаходжання ў HAEU у Фларэнцыі;
  • Магчымасць пакрыць паездку, пражыванне і жыццёвыя выдаткі;
  • Для Artistic Research Fellowship — таксама падтрымка мастацкай вытворчасці.

Важна: праграма не дае дадатковага фінансавання на прэзентацыю, публікацыю, выставу або распаўсюд вынікаў. Але ў заяўцы трэба апісаць план распаўсюду вынікаў.

Фіксаванага перыяду fellowship або абавязковай працягласці знаходжання няма. Кандыдаты(-кі) самі плануюць, калі і на колькі ехаць у архіў у Фларэнцыі, калі гэта адпавядае праекту і даследчаму плану. Фінальны вынік трэба завяршыць і публічна прадставіць або апублікаваць цягам 2 гадоў пасля падпісання Grant Agreement.

Крытэрыі адбору:

  • Арыгінальнасць, яснасць і цэласнасць прапановы;
  • Рэлевантнасць для размоваў пра культуру ў Еўропе;
  • Значная і прадуманая праца з архівамі ECF;
  • Рэалістычнасць праекта і досвед кандыдата(-кі);
  • Ясны план распаўсюду вынікаў і працы з аўдыторыяй.