Przejdź do głównej treści

eidolon Grant — 25 000 EUR на праекты пра паўсядзённую фатаграфію

30 września 2026
Bezpłatnie
12 000 EUR

eidolon Grant — міжнародная грантавая праграма ад eidolon Centre for Everyday Photography у Будапешце. Праграма падтрымлівае праекты, якія даследуюць, інтэрпрэтуюць, папулярызуюць і захоўваюць vernacular photography — паўсядзённую, аматарскую, сямейную, архіўную і сацыяльную фатаграфію. У 2026 годзе агульны фонд гранта — 25 000 EUR, якія будуць размеркаваныя паміж праектамі ў дзвюх катэгорыях. Колькасць пераможцаў і памер асобных грантаў залежаць ад атрыманых заявак.

Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), калекцыянеры(-кі), прафесіяналы(-кі) і энтузіясты(-кі), якія працуюць з паўсядзённай фатаграфіяй і культурай штодзённых выяваў.

Можна падавацца індывідуальна або групай.

Катэгорыі:

1. Contemporary everyday photographic cultures
Для праектаў пра сучасную культуру лічбавых выяваў, сацыяльныя сеткі, сеткавыя image cultures і іх сацыяльныя, палітычныя, гістарычныя і эстэтычныя наступствы.

Праекты могуць даследаваць, як сучасныя візуальныя практыкі ўплываюць на камунікацыю, ідэнтычнасць, сацыяльнае ўзаемадзеянне і культурныя зрухі.

2. Everyday photographs of the past
Для праектаў, якія працуюць з паўсядзённай фатаграфіяй XIX і XX стагоддзяў: прыватнымі і публічнымі архівамі, сямейнымі здымкамі, схаванымі або малавядомымі калекцыямі, калектыўнай памяццю і гісторыямі.

Асобна вітаюцца праекты пра гісторыю захавання такіх выяваў, а таксама пра развіццё фотаапарата і яго ўплыў на паўсядзённую культуру.

Магчымыя фарматы:

  • Доўгія эсэ або серыі артыкулаў для eidolon journal;
  • Англійскія пераклады важных тэкстаў пра паўсядзённую фатаграфію;
  • Арыгінальныя кнігі з фотаілюстрацыямі;
  • Мультымедыйныя працы, лічбавыя і site-specific праекты;
  • Варкшопы або серыі варкшопаў;
  • Кароткія дакументальныя фільмы і відэаэсэ;
  • Групавыя або персанальныя выставы;
  • Публічныя размовы або серыі падзей;
  • Майстар-класы або даследчыя групы.

Важна: арганізатары не шукаюць прапановы фотакніг.

На што можна выдаткаваць грант:

Сродкі можна выкарыстоўваць на ганарары выканаўцаў(-іц), паездкі, падрыхтоўку і вытворчасць праекта, а таксама аплату партнёраў.

Для падачы трэба падрыхтаваць:

  • Асноўную інфармацыю пра заяўніка(-цу);
  • Назву праекта;
  • Катэгорыю і тып выніку;
  • Кароткае апісанне праекта — да 2000 знакаў;
  • Кароткае CV і агляд рэлевантных праектаў у адным PDF — да 3 старонак і да 10 MB;
  • Падрабязнае апісанне праекта ў PDF — да 10 старонак і да 10 MB;
  • Таймлайн, мэты, метадалогію і візуальныя матэрыялы;
  • Бюджэт у афіцыйным Excel-шаблоне;
  • Калі ёсць партнёрскія інстытуцыі — падпісаны ліст згоды.

У залежнасці ад фармату праекта могуць спатрэбіцца дадатковыя матэрыялы, напрыклад пісьмовыя прыклады або апісанне перакладу.

Няпоўныя або няправільна аформленыя заяўкі аўтаматычна адхіляюцца.

Таймлайн:

  • Дэдлайн — 30 верасня 2026 года, 23:59;
  • Абвяшчэнне пераможцаў(-ц) — 10 лістапада 2026 года.