Przejdź do głównej treści

EU4Culture II — грант для арганізацый у выгнанні, якія развіваюць культурніцкія кам'юніці

GGoethe Institut Georgien
20 lipca 2026, 23:59 CEST
Bezpłatnie
9 000 EUR

Goethe-Institut у межах праграмы EU4Culture II абвяшчае конкурс для беларускіх культурных пасярэдніцкіх арганізацый у выгнанні. На першым этапе можна атрымаць да 9 000 EUR на распрацоўку канкрэтнай і каштоўнаснай прапановы для беларускай культурнай экасістэмы. Пасля паспяховага завяршэння Stage I арганізацыі могуць быць запрошаныя на Stage II з фінансаваннем да 60 000 EUR.

Для каго: беларускія некамерцыйныя арганізацыі культурнага і крэатыўнага сектара ў выгнанні, якія выконваюць або могуць выконваць пасярэдніцкую ролю ў сектары.

Гэта могуць быць:

  • Культурныя сеткі, асацыяцыі і саюзы;
  • Парасонавыя арганізацыі;
  • Крэатыўныя хабы, кластары і альянсы;
  • Платформы і медыяініцыятывы;
  • Адвакацыйныя арганізацыі;
  • Дыяспарныя культурныя арганізацыі;
  • Іншыя структуры, якія падтрымліваюць іншых прадстаўнікоў(-ц) культурнага і крэатыўнага сектара.

Арганізацыя павінна:

  • Быць юрыдычна зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства;
  • Працаваць не менш за 2 гады або мець пацверджаны досвед дзейнасці за гэты перыяд;
  • Быць некамерцыйнай;
  • Або падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра.

Фармат:

Конкурс падтрымлівае распрацоўку каштоўнаснай прапановы — рашэння для вызначанай групы, сектара, тэрыторыі або праблемы ў культурнай экасістэме.

Гэта можа быць:

  • Сэрвіс або праграма падтрымкі;
  • Платформа;
  • Мадэль прафесійнай падтрымкі;
  • Фармат супрацоўніцтва або нетворкінгу;
  • Інструмент доступу да рынкаў, аўдыторый або рэсурсаў;
  • Адвакацыйны механізм;
  • Мадэль прадстаўніцтва інтарэсаў сектара.

Прапанова мусіць быць скіраваная не толькі на дзейнасць самой арганізацыі, але на карысць больш шырокай культурнай экасістэмы.

Прапануецца:

  • Грант да 9 000 EUR на Stage I;
  • Ментарская падтрымка;
  • Праграмы развіцця патэнцыялу;
  • Peer learning, міжнародны нетворкінг і магчымасці для супрацоўніцтва з еўрапейскімі сеткамі.

Пасля паспяховага завяршэння Stage I арганізацыі могуць быць запрошаныя на Stage II — закрыты конкурс з магчымым фінансаваннем да 60 000 EUR на тэставанне, рэалізацыю і ўдасканаленне распрацаванай прапановы.

Што трэба зрабіць у Stage I:

  • Вызначыць мэтавую групу і яе патрэбы;
  • Правесці даследаванне, мапаванне або кансультацыі;
  • Распрацаваць структураваную каштоўнасную прапанову;
  • Апісаць праблему, рашэнне, магчымы ўплыў і спосабы тэставання;
  • Падрыхтаваць план устойлівасці і далейшага развіцця прапановы.

Асобныя падзеі, аднаразовыя актыўнасці і праекты, скіраваныя толькі на бачнасць або патрэбы самой арганізацыі, не падтрымліваюцца.

Асноўныя даты:

Stage I: кастрычнік 2026 года — люты 2027 года.
Падача фінальнай прапановы і справаздачнасць: сакавік 2027 года.

  • Q&A-сесія: 8 ліпеня, 15:00 (CEST)
  • Пытанні можна задаць да 9 ліпеня, 23:59 CEST