EU4Culture II — набор мясцовых ментараў і ментарак для культурных экасістэм
Goethe-Institut шукае мясцовых ментараў(-ак) для праграмы EU4Culture II. Падавацца можна на ментарскія пазіцыі ў Арменіі, Грузіі, Малдове, Украіне або ў кантэксце беларускага культурнага і крэатыўнага сектара ў выгнанні.
Для каго:
Індывідуальныя эксперты(-кі) і кансультанты(-кі), якія маюць не менш за 7 гадоў досведу ў культурным менеджменце, развіцці арганізацый, культурных экасістэм, фасілітацыі або ментарстве.
Важныя:
- Досвед працы з культурнымі арганізацыямі, супольнасцямі, сеткамі або платформамі;
- Вопыт фасілітацыі, кансультавання, ментарства або арганізацыйнага развіцця;
- Разуменне адпаведнага культурнага і рэгіянальнага кантэксту;
- Валоданне адпаведнымі мясцовымі мовамі і англійскай;
- Гатоўнасць да анлайн-сустрэч і паездак у межах праграмнага кантэксту, калі гэта будзе неабходна.
Запрашаюцца заяўкі на ментарскія пазіцыі ў наступных краінах і праграмных кантэкстах:
– Арменія;
– Грузія;
– Рэспубліка Малдова;
– Украіна;
– Беларускі культурны і крэатыўны сектар у выгнанні.
Для кожнай краіны або праграмнага кантэксту плануецца выбраць да двух ментараў(-ак), якія будуць працаваць як узаемадапаўняльная пара.
Можна падавацца на адну з дзвюх роляў:
1. Ментар(-ка) для культурных арганізацый-пасярэднікаў
Падтрымка арганізацый, якія злучаюць, прадстаўляюць або ўзмацняюць іншых дзеячаў(-чак) культурнага і крэатыўнага сектара.
Ментар(-ка) дапамагае арганізацыям:
- Вызначыць мэтавыя групы і патрэбы сектара;
- Распрацаваць практычную каштоўнасную прапанову: сэрвіс, платформу, сетку, мадэль падтрымкі або адвакацыйны інструмент;
- Праверыць і ўдасканаліць рашэнне;
- Планаваць устойлівасць, партнёрствы і развіццё.
2. Ментар(-ка) для Creative Platforms / Living Labs
Падтрымка крэатыўных платформ, якія аб’ядноўваюць прадстаўнікоў(-ц) сектара для сумеснага аналізу патрэбаў, распрацоўкі рашэнняў і дарожнай мапы развіцця.
Для беларускага кантэксту Living Lab будзе працаваць з тэмамі кніг, літаратуры і выдавецкай справы.
Ментар(-ка) дапамагае з:
- Стварэннем структуры і мадэлі кіравання платформай;
- Уцягненнем удзельнікаў(-ц) і партнёраў;
- Фасілітацыяй працэсаў сумеснай распрацоўкі;
- Падрыхтоўкай дарожнай мапы развіцця экасістэмы;
- Тэставаннем і паляпшэннем пілотных дзеянняў.
Прапануецца:
- Сэрвісны кантракт па асобных пакетах работ;
- Удзел у ментарскай падрыхтоўцы EU4Culture II;
- Абмен досведам з іншымі ментарамі(-камі) і міжнароднымі экспертамі(-камі);
- Аплата паводле прапанаванай заяўнікам(-цай) дзённай стаўкі ў EUR;
- Пакрыццё ўхваленых выдаткаў на дарогу і пражыванне.
На першым этапе прадугледжана прыкладна 20–25 працоўных дзён на аднаго(-ну) ментара(-ку). Наступныя этапы будуць узгадняцца асобна.
Тэрміны працы:
Падрыхтоўка ментараў(-ак): кастрычнік — лістапад 2026 года.
Праграма можа працягвацца да сакавіка 2029 года, але гэта не гарантуе бесперапынную працу або актывацыю ўсіх этапаў.
Пытанні:
Да 9 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST.