FRIGÉNIA: Rural Landscapes Lab Residency Explore landscape, memory, and oral heritage in Portugal
→ Foundation DaST запрашае чатырох міжнародных мастакоў(-чак) у Торраў, рэгіён Алентэжу, на даследчую рэзідэнцыю, прысвечаную ландшафту, вуснай памяці, жывым традыцыям і будучыні сельскіх тэрыторый.
У цэнтры праграмы — гісторыя Фрыжэніі, 90-гадовай жыхаркі Торраў, якая не навучылася чытаць і пісаць, але захоўвае і перадае ў вершах досвед цэлага жыцця. Рэзідэнцыя прапануе працаваць з такой спадчынай праз слуханне, даследаванне і дыялог з супольнасцю — без прысваення яе досведу.
Для каго: мастакі(-чкі) з Еўропы. Прыярытэт надаецца прадстаўнікам(-цам) лузамоўнай дыяспары.
Шукаюць праекты ў галінах:
- міждысцыплінарнага мастацкага даследавання: мастацтва, антрапалогія, архівы, вусная гісторыя, мапаванне, палявыя даследаванні;
- лэнд-арту, малюнка ландшафту і фатаграфіі тэрыторыі;
- фатаграфіі, кіно, гукавога мастацтва і дакументальнага пісьма;
- літаратуры, тэатра, музыкі і перформансу.
Практыкі могуць звяртацца да экалогіі і ландшафту Торраў, мясцовых рамёстваў, сельскай памяці, вуснай паэзіі, досведу жанчын і супольных гісторый.
Праграма складаецца з трох этапаў:
- першыя 3 дні — знаёмства, прагулкі па мясцовасці, сустрэчы з супольнасцю і прэзентацыі праектаў;
- наступныя 39 дзён — развіццё праектаў з ментарскай падтрымкай;
- апошнія 3 дні — падрыхтоўка і публічная прэзентацыя вынікаў, open studios і сумесная размова з мясцовымі жыхарамі.
Прапануецца:
- дапамога на дарогу;
- штодзённая выплата;
- пражыванне;
- доступ да працоўных прастораў;
- ментарская падтрымка;
- магчымасць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю.
Вынікамі рэзідэнцыі могуць стаць прывязаныя да месца працы, палявыя запісы, фатаграфічныя і гукавыя архівы, даследчыя нататкі, сумесныя праекты з жыхарамі, публічныя прэзентацыі і супольная публікацыя.
Калі: 6 кастрычніка — 19 лістапада 2026
Дзе: Торраў, Алентэжу, Партугалія
Колькасць месцаў: 4
Дэдлайн: 19 ліпеня 2026
Падача: праз форму арганізатараў
рэзідэнцыя мастацкаедаследаванне ландшафт вуснаягісторыя гукавое_мастацтва перформанс Партугалія CultureMovesEurope
https://www.instagram.com/p/DaNTUCCirDl/?img_index=1