Fucina Futura: рэзідэнцыя для творцаў у Італіі
Тры месяцы арт-даследаванняў недалёка ад Венецыі. Магчымасць адкрытая для творцаў візуальных мастацтваў і перформансу.
Fucina Futura — праграма рэзідэнцыі для візуальных мастакоў і мастачак у Марастыцы, невялічкім гарадку за адну гадзіну ад Венецыі. Праект прапануе мірнае асяроддзе для развіцця даследаванняў у блізкім кантакце з прыродай і мясцовай супольнасцю.
Праграма размяшчаецца ў двух месцах: доме, спроектаваным міжнародна вядомай ілюстратаркай Эленай Ксаўса, каля гістарычнага цэнтра, і ў атэлье Fucina Ai Gorghi мастака Даніэле Маркона, ідэальным для буйнамаштабных інсталяцый.
Праграмай кіруюць візуальная мастачка Лавіня Ксаўса і куратарка Сафія Маркон (Ассацыяцыя Futura).
Цэнтральны момант досведу — рэстытуцыя: завяршальны момант, адаптаваны да чутлівасці кожнага творцы. Гэта можа быць выстава, перфарманс, варкшоп, скрынінг, лекцыя ці неафіцыйны сеанс абмену — з прыярытэтам на прамы дыялог з публікай і сучасным аднаўленнем мясцовай традыцыі.
Сама рэзідэнцыя пройдзе з 12 красавіка па 12 траўня 2027 года
Прадастаўляюцца:
- Супольнае пражыванне ў прасторным доме
- Стыпендыя для пакрыцця жыццёвых выдаткаў
- Пакрыццё выдаткаў на падарожжа.
Праект рэалізуецца дзякуючы сетцы Culture Moves Europe.