Гадавая даследчая стыпендыя MUUS Collection Research Fellowship
Гадавая даследчая стыпендыя для працы з архівамі амерыканскай фатаграфіі XX стагоддзя і распрацоўкі канцэпцыі выставы або публікацыі.
MUUS Collection Research Fellowship — новая даследчая стыпендыя ад MUUS Collection, калекцыі амерыканскай фатаграфіі XX стагоддзя. MUUS Collection захоўвае, даследуе і прадстаўляе архівы фатографаў(-ак), а таксама развівае новыя інтэрпрэтацыі іх працы праз публікацыі, выставы і партнёрскія праекты.
Для каго: куратары(-кі), даследчыкі(-цы) і прадстаўнікі(-цы) акадэмічнай сферы, якія маюць мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу ў музеях, галерэях, універсітэтах або падобных культурных інстытуцыях.
Асабліва вітаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў(-ц) недастаткова прадстаўленых і маргіналізаваных супольнасцей.
Прапанова павінна быць звязаная выключна з працамі аднаго або некалькіх аўтараў(-ак) з MUUS Collection, з фокусам на:
– Deborah Turbeville;
– Larry Fink;
– Rosalind Fox Solomon;
– Alfred Wertheimer.
Што ўключае даследчая праца:
- Праца з фізічнымі архіўнымі матэрыяламі;
- Даследаванне фатаграфій, кантактных лістоў, дзённікаў, камер і іншых эпімерных матэрыялаў;
- Выкарыстанне даследчага анлайн-партала MUUSEUM;
- Распрацоўка канцэпцыі выставы або публікацыі;
- Ментарскія сустрэчы з кансультацыйнай радай;
- Магчымая падтрымка ў далейшым прадстаўленні праекта праз публікацыю, выставу або матэрыялы на сайце MUUS Collection.
Даследчая праца будзе праходзіць дыстанцыйна і ў архіве MUUS Collection у Tenafly, New Jersey, ЗША.
Калі: лістапад 2026 — лістапад 2027.
Прапануецца:
- Стыпендыя 20 000 USD / каля 17 200 EUR;
- Поўнае пакрыццё дарожных выдаткаў да архіва;
- Доступ да архіваў MUUS Collection;
- Доступ да даследчага партала MUUSEUM;
- Ментарскія сустрэчы з кансультацыйнай радай;
- Падтрымка ў развіцці канцэпцыі выставы або публікацыі;
- Магчымасць далейшага прасоўвання вынікаў даследавання праз каналы MUUS Collection.
Кансультацыйная рада / журы:
– Nathalie Herschdorfer, Photo Elysée;
– Sarah Meister, Aperture;
– Sophie Wright, MUUS Collection;
– Mark Sealy, Autograph;
– Paul Roth, Image Centre.