Przejdź do głównej treści

Global Food Artist Residency — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з ежай як культурным і мастацкім медыумам

Шанхай, Chiny
Bezpłatnie

Global Food Artist Residency — міжнародная рэзідэнцыя ў Global Gastronomy Museum у Шанхаі. Праграма разглядае ежу не толькі як гастранамічны досвед, але і як культурны, мастацкі і сацыяльны медыум. Удзельнікі(-цы) могуць працаваць з кулінарыяй, прасторай, сторытэлінгам, публічнымі падзеямі і сувязямі паміж гарадамі, культурамі і людзьмі.

Падавацца могуць індывідуальныя аўтары(-кі) і каманды з усяго свету:

  • Шэфы(-іні);
  • Food artists;
  • Food designers;
  • Даследчыкі(-цы) гастранамічнай культуры;
  • Food writers;
  • Кулінарныя куратары(-кі);
  • Аўтары(-кі) эксперыментальнай кухні;
  • Міждысцыплінарныя мастакі(-чкі), якія працуюць з ежай, прасторай, культурай і публікай.

Фармат

Рэзідэнцыя арганізаваная як ратацыйная праграма ў межах 80-дзённага выставачнага цыклу.

Кожны(-ая) рэзідэнт(-ка) або каманда працуе на месцы 30 дзён. У межах аднаго сезона ўдзельнікі(-цы) з розных краін і кантэкстаў змяняюць адно аднаго, прыносячы новыя практыкі, культуры і публічныя фарматы.

Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) павінны:

  • Удзельнічаць у публічных музейных актыўнасцях мінімум 4 дні на тыдзень;
  • Астатні час выкарыстоўваць для стварэння, даследавання, працы ў горадзе, здымкаў і развіцця ўласнага праекта.

Магчымыя фарматы:

  • Food sharing;
  • Адкрытая кухня;
  • Варкшопы;
  • Food reading club;
  • Супольныя вячэры;
  • Публічныя размовы і абмены;
  • Food art installations;
  • Эксперыментальныя абедзенныя досведы;
  • Мультысэнсарныя гастранамічныя фарматы.

Прапануецца:

  • Пражыванне на час праграмы;
  • Доступ да кухні і творчай прасторы;
  • Прасторы для падзей і паказу;
  • Публічная платформа для працы з аўдыторыяй;
  • Фота- і відэадакументаванне;
  • Падтрымка ў сацыяльных сетках;
  • Сувязі з лакальнымі мастацкімі, культурнымі і гастранамічнымі супольнасцямі ў Кітаі.

Для падачы патрэбны:

  • Біяграфія або прадстаўленне каманды;
  • Партфоліа, сацыяльныя сеткі або сайт;
  • Ідэя рэзідэнцыйнага праекта;
  • Пажаданыя даты ўдзелу;
  • Інфармацыя пра спецыяльнае абсталяванне або патрэбы ў кухні;
  • Прыклады мінулых праектаў, падзей, вячэр, воркшопаў або выставаў;
  • Фота падзей або прац — калі ёсць.

Фармат файлаў:
Арганізатары просяць называць файлы ў фармаце “нумар + назва файла”, напрыклад:

01_Bio.pdf
02_Portfolio.pdf
03_Social_Media.pdf
04_Equipment.pdf
05_Past_Projects.pdf

Дэдлайн:
Не пазначаны ў апісанні.