Гранты на міжнародныя праекты з удзелам аўстрыйскіх мастакоў
Аўстрыйскі офіс сучаснага мастацтва Phileas падтрымае выставы і ініцыятывы ў 2027 годзе
Аўстрыйскі офіс сучаснага мастацтва Phileas запрашае музеі, біенале і іншыя некамерцыйныя арт-інстытуцыі па-за межамі Аўстрыі падаць заяўкі на гранты для рэалізацыі міжнародных праектаў у 2027 годзе.
Фінансаванне прызначана для праектаў, якія прэзентуюць працы аўстрыйскіх мастакоў або аўтараў, якія базуюцца ў Аўстрыі. За апошнія дзесяць гадоў арганізацыя падтрымала 154 праекты па ўсім свеце, што дазволіла стварыць больш за 270 новых твораў мастацтва.
Асноўныя патрабаванні да заяўнікаў:
- Заяўкі прымаюцца толькі ад некамерцыйных мастацкіх арганізацый па-за межамі Аўстрыі.
- Праект павінен прадстаўляць працы аўстрыйскага мастака або мастака, які жыве і працуе ў Аўстрыі.
- Праект павінен стартаваць у 2027 годзе.