HOLOBIONT — конкурс выставачных канцэптаў у RWK Studios падчас Berlin Art Week 2026
HOLOBIONT — сумесная групавая выстава чатырох незалежных выставачных канцэптаў у чатырох прамысловых залах RWK Studios by 3CA. Кожны канцэпт захоўвае ўласную логіку і пазіцыі, але ўсе яны звязаныя агульным маршрутам, інфраструктурай і праграмай.
Для каго: незалежныя куратары(-кі) і куратарскія каманды, мастацкія калектывы, міждысцыплінарныя групы, самаарганізаваныя прасторы і ініцыятывы.
Важна: конкурс прымае толькі закончаныя выставачныя канцэпты. Асобныя творы без агульнай ідэі не разглядаюцца.
Дзе: RWK Studios by 3CA, Robert-W.-Kempner-Straße 6–8, Берлін-Цэленддорф. Прапануецца адна з чатырох залаў плошчай ад 200 да 800 м² (у тым ліку зала на 400 м² з квадрафанічнай гукавой інсталяцыяй DAHLEDOHR).
Выстава працуе 7–13 верасня 2026 года, паралельна з Berlin Art Week (9–13 верасня); адкрыццё — 7 верасня, Performance Night — 11 верасня, Open House і закрыццё — 13 верасня.
Прапануецца:
- Адна з чатырох залаў бясплатна, з поўнай выставачнай тэхнікай (гук, святло, праекцыя, экраны, дым);
- Агульны вечар адкрыцця перад аўдыторыяй куратараў(-ак), калекцыянераў(-ак), прэсы і мастакоў(-чак);
- Тыдзень праграмы вакол выставы: куратарскія экскурсіі, размовы з мастакамі(-чкамі), панэлі, дзень перформансаў, бранч для калекцыянераў(-ак) і заключны Open House;
- Прэса і камунікацыя праз сеткі 3CA і ўсіх праектаў;
- Тэхнічныя кансультацыі і падтрымка ў планаванні прасторы.
Важна: прадзюсарскага бюджэту няма. Калі іншае не дамоўлена пісьмова, праект не пакрывае ганарары, вытворчасць, дарогу, пражыванне, матэрыялы, транспарт, страхоўку або дастаўку.
Для падачы патрэбны:
- Канцэпт і яго тэза;
- Абраная зала і абгрунтаванне выбару;
- Спіс удзельнікаў(-ц) са спасылкамі;
- Прапанаваныя працы з выявамі або спасылкамі;
- Першаснае бачанне таго, як канцэпт займае прастору і якія тэхнічныя патрэбы;
- Кантактная асоба;
- Апісанне таго, як праект суадносіцца з HOLOBIONT у цэлым.
Прымаецца любы фармат, які найлепш перадае ідэю: PDF, прэзентацыя, пісьмовая прапанова з выявамі, відэа-пітч або іх спалучэнне.
Таймлайн:
- Разгляд заявак — 4–9 жніўня 2026 года;
- Апавяшчэнне адабраных праектаў — да 10 жніўня 2026 года;
- Доступ для мантажу — прыкладна за тыдзень да адкрыцця, дакладныя даты ўзгадняюцца з адабранымі праектамі;
- Адкрыццё — 7 верасня 2026 года; Performance Night — 11 верасня; Open House і закрыццё — 13 верасня 2026 года.
Як падавацца: дасылайце заяўку на opencall@3caberlin.com; большыя файлы — спасылкай (WeTransfer, Vimeo, Drive).
Арганізатар: 3CA (RWK Studios), Берлін.
Журы: Ян Густаў Фідлер (куратар), Білі Джэйкаб (дырэктар, Kollektion888), Пола ван дэн Хёвель (дырэктарка і куратарка, Villa Schöningen), Джэніфер Браўн (мастацтвазнаўца, крытыкіня і аўтарка, The Gen Z Art Critic).