Hubert H. Humphrey Fellowship — гадавая праграма прафесійнага развіцця ў ЗША
Hubert H. Humphrey Fellowship Program — гадавая праграма прафесійнага і акадэмічнага развіцця ў вядучым універсітэце ЗША.
Для каго: беларускія грамадзяне і грамадзянкі, незалежна ад актуальнага месца пражывання.
Праграма падыходзіць спецыялістам(-кам) сярэдняга этапу кар’еры, якія маюць досвед лідарства, грамадскай працы і хочуць развіваць прафесійныя веды ў ЗША.
Патрабаванні:
- Беларускае грамадзянства;
- Першая вышэйшая адукацыя;
- Мінімум 5 гадоў поўнага прафесійнага досведу;
- Пацверджаныя лідарскія якасці і досвед грамадскай працы;
- Валоданне англійскай мовай;
- Абмежаваны папярэдні досвед у ЗША;
- 2 рэкамендацыі, адна з іх — ад цяперашняга(-й) кіраўніка(-цы).
Праграма не вядзе да атрымання магістарскай або іншай акадэмічнай ступені. Пасля завяршэння ўдзельнікі(-цы) атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША.
Праграма спалучае:
- Курсы на ўзроўні магістратуры;
- Незалежнае навучанне паводле прафесійных інтарэсаў;
- Прафесійнае развіццё;
- Абмен досведам з амерыканскімі калегамі і калежанкамі;
- Пабудову доўгатэрміновых прафесійных сувязяў.
Напрамкі 2027–2028:
- Камунікацыі і журналістыка;
- Права і кіраванне;
- Палітыка ў сферы прыродных рэсурсаў;
- Публічная і эканамічная палітыка;
- Палітыка і кіраванне ў сферы грамадскага здароўя;
- Палітыка і кіраванне ў сферы тэхналогій.
Пакрываецца:
- Міжнародны праезд;
- Навучанне і ўніверсітэцкія зборы;
- Медыцынскае страхаванне на выпадак хваробы або няшчаснага выпадку;
- Штомесячная падтрымка на жыццёвыя выдаткі;
- Сродкі на кнігі і прафесійныя актыўнасці;
- Візавая падтрымка для членаў сям’і, якія суправаджаюць удзельніка(-цу).
Важна: праграма не пакрывае фінансавую падтрымку для членаў сям’і, якія едуць разам з удзельнікам(-цай).
Адбор:
Кандыдатаў(-ак) адбірае Public Diplomacy Section Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы American Councils for International Education. Кандыдатаў(-ак), якія пройдуць у кароткі спіс, запросяць на інтэрв’ю.
Арганізатары: Hubert H. Humphrey Fellowship Program, U.S. Government, American Councils Belarus.