IDFAcademy — трэнінг для дакументалістаў і дакументалістак у Амстэрдаме
Інтэнсіўная праграма для рэжысёраў(-ак) і прадзюсараў(-ак), якія працуюць над сваім першым або другім поўнаметражным дакументальным фільмам.
Удзельнікі(-цы) павінны ўжо мець пацверджаны досвед і прызнанне на нацыянальным узроўні і быць зацікаўленымі ў развіцці міжнароднай кар’еры.
Не могуць падавацца:
- Студэнты(-кі) кінашкол і кінапраграм;
- Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў(-ла) у IDFAcademy падчас IDFA.
Дакументалісты(-кі), якія робяць PhD, могуць падавацца.
Пра праграму
IDFAcademy — гэта інтэнсіўная чатырохдзённая праграма падчас International Documentary Film Festival Amsterdam. Яна не сфакусаваная на распрацоўцы канкрэтнага праекта, але ўдзельнікам(-цам) раяць мець праект у развіцці або нядаўна завершаны фільм, каб адразу прымяняць атрыманыя парады да сваёй працы.
У праграме:
- Размовы з вядомымі дакументаліст(к)амі і прафесіянал(к)амі індустрыі;
- Круглыя сталы і групавыя сесіі;
- Кейс-стадзі пра міжнародны дакументальны рынак;
- Абмеркаванне актуальных тэндэнцый у дакументалістыцы;
- Штодзённыя нефармальныя сустрэчы для нетворкінгу.
Колькасць месцаў: каля 100 удзельнікаў(-ц) з усяго свету.
Кошт удзелу: Падача бясплатная.
Калі вас адбяруць, кошт IDFAcademy pass — 250 еўра без 9% VAT. Праезд і пражыванне не пакрываюцца.
*Удзельнікі(-цы), якія жывуць і працуюць у некаторых краінах са спісу IDFA, могуць прэтэндаваць на вызваленне ад аплаты ўдзелу.