Przejdź do głównej treści

Imaginarius 2027 — конкурс для праектаў у публічнай прасторы

30 lipca 2026, 23:59 CEST
20 — 22 maja 2027
Santa Maria da Feira, Portugalia
Bezpłatnie
150 EUR

Imaginarius — культурніцкі праект муніцыпалітэта Santa Maria da Feira, прысвечаны мастацтву ў публічнай прасторы. Ён аб’ядноўвае міжнародны штогадовы фестываль і цэнтр стварэння. Фестываль шукае працы з выразнай мастацкай пазіцыяй, сувяззю з гарадскім кантэкстам і здольнасцю ствараць жывы досвед для рознай аўдыторыі.

Для каго: мастакі(-чкі), калектывы, кампаніі і арганізацыі з Партугаліі і іншых краін, якія працуюць з мастацтвам у публічнай прасторы.

Падавацца могуць праекты, якія ўжо мелі прэм’еру або знаходзяцца на прасунутым этапе распрацоўкі, калі яны маюць зразумелыя ўмовы для паказу ў кантэксце фестывалю.

Прымаюцца праекты ў сферах:

– Тэатра;
– Танца;
– Музыкі;
– Цырку;
– Перформансу;
– Інтэрвенцыі ў публічную прастору;
– Інсталяцыі;
– Новых медыя;
– Міждысцыплінарных практык.

Асабліва цэняцца прапановы з перфарматыўным кампанентам.

Магчымыя розныя фарматы паказу: стацыянарныя, маршрутавыя, працяглыя або бесперапынныя працы, калі яны падыходзяць для публічнай прасторы.

Фестываль пройдзе 20–22 траўня 2027 года ў Santa Maria da Feira, Партугалія.

Кожны адабраны праект будзе паказаны ад 3 да 5 разоў падчас фестывалю. Для гарадскіх інтэрвенцый і інсталяцый фармат паказу будзе ўзгадняцца асобна.

Удзельнікі(-цы) павінны быць даступныя для паказу праекта ў гэтыя даты.


Фестываль забяспечвае фінансавую падтрымку і ўмовы для паказу праектаў.

Ганарар / фінансавая падтрымка за паказ:
150 EUR на чалавека за кожны паказ падчас фестывалю;
200 EUR на чалавека за кожны праграмны дзень у выпадку інсталяцый.

Падтрымка дарогі:
150 EUR на чалавека — для праектаў з кантынентальнай Партугаліі;
400 EUR на чалавека — для праектаў з іншых еўрапейскіх тэрыторый, уключаючы Madeira і Azores, а таксама з Паўночнай Афрыкі;
1 200 EUR на чалавека — для праектаў з іншых краін.

Беларусь уваходзіць у спіс краін, для якіх прадугледжаная падтрымка дарогі 400 EUR на чалавека.

Таксама прапануецца:

  • Пражыванне ў двухмесных нумарах;
  • Харчаванне для мастацкай каманды;
  • Трансфер з / у Porto Airport для ўдзельнікаў(-ц), якія прылятаюць самалётам;
  • Тэхнічнае абсталяванне і прадзюсарская падтрымка ў межах магчымасцей фестывалю і пададзенага technical rider;
  • Уключэнне ў камунікацыю фестывалю: друкаваныя матэрыялы, лічбавыя платформы, прэса;
  • Доступ да прафесійнай праграмы Imaginarius PRO і базы ўдзельнікаў(-ц).