Przejdź do głównej treści

Itinera Arte — 2-месячная рэзідэнцыя для мастакоў у Рыа-дэ-Жанэйра

20 lipca 2026, 18:59 UTC−3
4 października — 29 listopada 2026
Рыа-дэ-Жанэйра, Brazylia
850 EUR

Itinera Arte International Artist Residency Program — 2-месячная рэзідэнцыя ў цэнтры Рыа-дэ-Жанэйра. Трэці цыкл праграмы мае назву Campo Expandido / «Пашыранае поле» і прысвечаны практыкам, якія выходзяць за межы стабільных мастацкіх катэгорый і працуюць на скрыжаванні розных медыя, матэрыялаў і спосабаў бачнасці. Праграма таксама запрашае думаць пра «пашыранае поле» як пра геаграфічнае і сімвалічнае пашырэнне: праз тэмы прыналежнасці, перамяшчэння, межаў і множных тэрытарыяльнасцяў.

Для каго: мастакі(-чкі), якія працуюць з сучасным мастацтвам і гібрыднымі практыкамі, у тым ліку:

  • Жывапіс;
  • Скульптура;
  • Фатаграфія;
  • Перформанс;
  • Відэа;
  • Гук;
  • Пісьмо;
  • Іншыя міждысцыплінарныя формы.

Праграма адкрытая для мастакоў(-чак) з розных краін. Заяўкі можна падаваць па-англійску або па-партугальску. Кандыдаты(-кі) павінны мець магчымасць камунікаваць па-англійску або па-партугальску.

Прапануецца:

  • Студыйная прастора 25 м² у цэнтры Рыа-дэ-Жанэйра;
  • Індывідуальны або супольны фармат студыі;
  • Штотыднёвае куратарскае суправаджэнне;
  • Разбор партфоліа і крытычная падтрымка прац, якія развіваюцца падчас рэзідэнцыі;
  • Сустрэчы з запрошанымі куратарамі(-камі), мастакамі(-чкамі) і прафесіяналамі(-камі) мастацкай сферы;
  • Візіты ў студыі, галерэі, культурныя інстытуцыі і на выставы;
  • Культурная праграма ў цэнтральным раёне Рыа-дэ-Жанэйра;
  • Прасоўванне адабраных мастакоў(-чак) праз каналы Itinera Arte;
  • Калектыўная выстава і адкрытая студыя напрыканцы рэзідэнцыі.

Кошт удзелу:
Для мастакоў(-чак), якія жывуць па-за Бразіліяй:

  • 1100 EUR — 2 месяцы ў індывідуальнай студыі;
  • 850 EUR — 2 месяцы ў супольнай студыі.

Для бразільскіх мастакоў(-чак) і мастакоў(-чак), якія жывуць у Бразіліі:

  • 2500 BRL — 2 месяцы ў супольнай студыі.

Кошт не ўключае пражыванне, дарогу, харчаванне, матэрыялы, мясцовы транспарт і асабістыя выдаткі. Itinera Arte можа дапамагчы з інфармацыяй пра пошук жылля і практычнымі парадамі пра горад.

Стыпендыі:
Праграма прапануе 2 поўныя стыпендыі з вызваленнем ад аплаты ўдзелу.

Стыпендыі прызначаныя для мастакоў(-чак), якія жывуць у Бразіліі, і будуць прысуджацца з улікам сацыяльна-эканамічнай уразлівасці, расы і/або гендару, а таксама адпаведнасці практыкі тэме рэзідэнцыі.

Кандыдаты(-кі) на стыпендыю павінны даслаць матывацыйны ліст з абгрунтаваннем патрэбы ў падтрымцы.

Для падачы патрэбны:

  • Абноўленае партфоліа;
  • Рэзюмэ;
  • Апісанне творчай практыкі;
  • Для заяўнікаў(-ц) на стыпендыю — дадатковы матывацыйны ліст.