IWW Writers-in-Residence — пісьменніцкая рэзідэнцыя
International Writers’ Workshop / IWW — пісьменніцкая праграма пры Hong Kong Baptist University. З 2004 года яна прыняла больш за 150 аўтараў(-ак) з больш чым 60 краін. У 2027 годзе рэзідэнцыя пройдзе пад тэмай Inheritance / «Спадчына». Кандыдатаў(-ак) заахвочваюць паказаць сувязь сваёй працы з тэмай, але гэта не абавязкова.
Для каго: пісьменнікі(-цы), якія:
- Маюць мінімум адну літаратурную кнігу, выдадзеную ў выдавецтве;
- Жывуць па-за Ганконгам;
- Валодаюць англійскай або кітайскай мовай — мандарынскай ці кантонскай.
Self-published кнігі не ўлічваюцца.
Прапануецца:
- Авіяквіткі эканом-класам у абодва бакі;
- Пражыванне на кампусе HKBU на 4 тыдні;
- Сутачная выплата.
Для падачы патрэбны:
Адзін PDF з наступнымі матэрыяламі:
- Artist’s Statement на 1 старонку — па-англійску або па-кітайску, з апісаннем вашай працы і пісьменніцкіх мэтаў на час рэзідэнцыі;
- Калі statement напісаны па-кітайску — дадаткова кароткае рэзюмэ па-англійску;
- 10–12 старонак нядаўняй працы: creative nonfiction, digital writing, drama, fiction, graphic forms, libretti, poetry або іншыя літаратурныя формы;
- Пераклад на англійскую або кітайскую, калі арыгінал напісаны на іншай мове;
- CV або resume;
- Кантактная інфармацыя і email-адрасы двух рэкамендатараў(-ак).
Усе матэрыялы павінны быць набраныя 12-point type з палямі 1 inch.