Przejdź do głównej treści

K3 Residency Programme — 8-месячная рэзідэнцыя для харэографаў(-ак) у Гамбургу

12 sierpnia 2026
Hamburg, Niemcy
Bezpłatnie
2 500 EUR

K3 | Tanzplan Hamburg прымае заяўкі на тры аплочаныя 8-месячныя рэзідэнцыі для харэографаў(-ак) на пачатку кар’еры. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць уласныя праекты і створаць поўнафарматную харэаграфічную працу, якая будзе прадстаўленая ў Гамбургу.

Для каго:
Харэографы(-кі) на пачатку кар’еры, якія ўжо стварылі некалькі ўласных харэаграфічных праектаў па-за адукацыйным кантэкстам.

Падавацца могуць аўтары(-кі) з любой краіны. Фармальная танцавальная адукацыя не абавязковая.

Прымаюцца заяўкі ва ўсіх харэаграфічных напрамках, у тым ліку:

  • Танец для дзіцячай і моладзевай аўдыторыі;
  • Праца ў публічнай прасторы;
  • Харэаграфія для кіно;
  • Іншыя танцавальныя і перформатыўныя практыкі.

Важна: падавацца могуць толькі індывідуальныя аўтары(-кі). Заяўкі ад каманд або ансамбляў не разглядаюцца.

Пра рэзідэнцыю:
K3 Residency Programme 2027/2028 — 8-месячная рэзідэнцыя ў K3 | Tanzplan Hamburg.

Падчас рэзідэнцыі тры харэографы(-кі) будуць працаваць над уласнымі праектамі, даследаваць сувязь паміж харэаграфічнай практыкай, даследаваннем і мастацкай вытворчасцю, а напрыканцы створаць поўнафарматную працу для паказу ў Гамбургу.

У сезоне 2027/2028 K3 і Kampnagel будуць на рамонце, але студыі будуць даступныя на працягу ўсёй рэзідэнцыі. Прэм’еры пройдуць у тэатрах горада або ў нетэатральных прасторах.

Патрабаванні:

  • Досвед стварэння і прадзюсавання ўласных праектаў;
  • Да 4 відэаспасылак на ўласныя поўнафарматныя харэаграфічныя працы;
  • Гатоўнасць жыць у Гамбургу ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
  • Гатоўнасць удзельнічаць у праграме працы з аўдыторыяй і іншых падзеях K3;
  • Цікавасць да абмену з іншымі мастакамі(-чкамі) і публікай;
  • Цікавасць да дыскурсіўнай працы з харэаграфіяй, рэфлексіі над уласнай практыкай і самастойнай арганізацыі працы.

Што прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя на жыццёвыя выдаткі і пражыванне ў Гамбургу — дакладная сума будзе пацверджаная пазней, у сезоне 2025/2026 гэта было 2500 EUR/месяц;
  • Аднаразовае пакрыццё дарогі з месца пражывання і назад;
  • Падтрымка з дакументамі / візай і звязанымі выдаткамі;
  • Вытворчы бюджэт для фінальных паказаў;
  • Карыстанне студыямі K3;
  • Драматургічная, арганізацыйная, тэхнічная і PR-падтрымка каманды K3;
  • Удзел у праграме працы з аўдыторыяй;
  • Магчымае пакрыццё выдаткаў на даступнасць;
  • Па магчымасці — падтрымка дадатковых выдаткаў на догляд дзяцей або блізкіх.

Адбор:
Падача адбываецца ў некалькі этапаў.

На першым этапе разглядаюцца:

  • Кароткае апісанне праекта;
  • Біяграфія;
  • Відэа папярэдніх прац.

Адабраных кандыдатаў(-ак) запросяць у верасні падаць пашыраную заяўку з матывацыяй, апісаннем праекта і структурай працы. Пасля разгляду знешнім саветам кароткі спіс кандыдатаў(-ак) запросяць на Zoom-інтэрв’ю.

Фінальнае рашэнне чакаецца да канца 2026 года.

Калі:
Жнівень 2027 — красавік 2028 года

Прысутнасць у Гамбургу на працягу ўсёй рэзідэнцыі абавязковая.

Дзе:
K3 | Tanzplan Hamburg
Гамбург, Германія

Інфармацыйныя Zoom-сустрэчы:

  • 30 чэрвеня, 10:00 CEST;
  • 6 жніўня, 17:00 CEST.

Дэдлайн не працягваецца. Незавершаныя заяўкі, не дасланыя да тэрміну, будуць выдаленыя.

Падача:
Толькі на англійскай мове праз анлайн-форму.

https://k3-hamburg.de/en/k3/jobs&callforproposals