Хачу на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку — з чаго пачаць? Анлайн-сустрэча для маладых беларусаў(-ак) у эміграцыі пра еўрапейскія праграмы мабільнасці.
https://airtable.com/appstNJzQ73MEUBPF/pagTbCLFgnM9i1Mme/form
Title — BE
Хачу на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку — з чаго пачаць? | Анлайн-Q&A
Subtitle — BE
Анлайн-сустрэча для маладых беларусаў(-ак) у эміграцыі пра еўрапейскія праграмы мабільнасці, валанцёрства, трэнінгі і стажыроўкі.
Slugqa-european-youth-opportunities-volunteering-training-internships-2026
Excerpt — BE
БНМС «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» запрашаюць маладых беларусаў(-ак) у эміграцыі на Q&A пра еўрапейскія магчымасці. Сустрэчу правядзе Іра Панядзельнік, якая раней каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі.
Content — BE
Для каго:
Маладыя беларусы(-кі), якія жывуць у эміграцыі і хочуць пра валанцёрства, трэнінгі, стажыроўкі, Erasmus+ і іншыя міжнародныя праграмы.
Сустрэча падыдзе і тым, хто яшчэ не мае досведу ўдзелу ў праграмах мабільнасці.
Пра што пагавораць:
– Якія праграмы для моладзі існуюць;
– Дзе шукаць валанцёрства, трэнінгі і стажыроўкі;
– Як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць пад свае інтарэсы;
– Што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў;
– Як выкарыстоўваць такія магчымасці для навучання, развіцця і новых кантактаў.
Спікерка:
Іра Панядзельнік — навуковая камунікатарка, экспертка ў кліматычнай палітыцы і ментарка для маладых актывістаў(-ак), даследчыкаў(-ц) і спецыялістаў(-ак), якія працуюць з кліматычнымі, сацыяльнымі і міжнароднымі праектамі.
У 2018–2019 гадах каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі.
Калі:
10 ліпеня 2026 года
16:00 CET
Фармат:
Анлайн, Zoom.
Працягласць — 1 гадзіна.
Важна:
Пытанні да спікеркі можна пакінуць у форме рэгістрацыі або задаць падчас сустрэчы.
Для верыфікацыі ўдзелу арганізатары просяць пазначыць спасылку на адкрыты профіль у Facebook або Instagram.
Арганізатары:
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» ў межах кампаніі On the Move.
Кампанія On the Move фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.
Важна для бяспекі:
БНМС «РАДА» прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Улічвайце магчымыя рызыкі перад рэгістрацыяй і перадачай персанальных даных.