Конкурс ад EU4Culture II на праекты ў рамках Living Lab — платформы для развіцця беларускай літаратурнай і выдавецкай экасістэмы
Goethe-Institut у межах EU4Culture II абвяшчае конкурс на стварэнне Living Lab — крэатыўнай платформы для развіцця беларускай літаратурнай і выдавецкай экасістэмы ў выгнанні. На першым этапе можна атрымаць да 9 500 EUR, а пасля паспяховай рэалізацыі — падацца на другі этап з фінансаваннем да 60 000 EUR.
Могуць падацца беларускія некамерцыйныя арганізацыі культурніцкага і крэатыўнага сектара ў выгнанні, якія працуюць у сферы літаратуры і выдавецкай справы.
Арганізацыя павінна:
- Быць юрыдычна зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства;
- Працаваць не менш за 2 гады;
- Або падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра;
- Мець досвед кіравання падобнымі праектамі і неабходныя рэсурсы для іх рэалізацыі.
Фармат
Конкурс падтрымлівае стварэнне Living Lab — адкрытай крэатыўнай платформы, дзе прадстаўнікі(-цы) літаратурнага і выдавецкага сектараў сумесна вызначаюць праблемы, распрацоўваюць рашэнні і ствараюць дарожную мапу развіцця экасістэмы.
Платформа мусіць працаваць у гібрыдным фармаце — анлайн і афлайн — і аб’ядноўваць ад 3 да 10 арганізацый або асобных практыкаў(-ынь).
Прапануецца:
- Грант да 9 500 EUR на Stage I;
- Ментарская і экспертная падтрымка;
- Праграмы развіцця патэнцыялу;
- Магчымасці міжнароднага нетворкінгу і абмену досведам.
Пасля паспяховага завяршэння Stage I атрымальнік гранту можа быць запрошаны на Stage II — закрыты конкурс з фінансаваннем да 60 000 EUR для тэставання і рэалізацыі рашэнняў з дарожнай мапы.
Што трэба зрабіць у Stage I:
- Стварыць і запусціць Living Lab;
- Аб’яднаць прадстаўнікоў(-ц) сектара і іншых зацікаўленых бакоў;
- Правесці аналіз патрэбаў і магчымасцей экасістэмы;
- Наладзіць механізмы сумеснай працы і зваротнай сувязі;
- Распрацаваць дарожную мапу развіцця літаратурнай і выдавецкай экасістэмы;
- Падрыхтаваць план дзеянняў, маніторынгу і ўстойлівасці.
Асобныя падзеі, якія не спрыяюць стварэнню і працы платформы, а таксама праекты, скіраваныя толькі на патрэбы адной арганізацыі, не падтрымліваюцца.
Асноўныя даты:
- Рэалізацыя Stage I: кастрычнік 2026 года — люты 2027 года.
- Справаздачнасць: сакавік 2027 года.
- Пытанні можна задаць да 9 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST;
- Q&A-сесія: 9 ліпеня 2026 года, 15:00 CEST.