Kulturstiftung des Bundes — грант ад 50 000 EUR на культурныя праекты з міжнародным кантэкстам
Kulturstiftung des Bundes — нямецкі фонд культуры, які прымае заяўкі на General Project Funding: грант ад 50 000 EUR для культурных праектаў з міжнародным кантэкстам. Заяўкі падаюцца двойчы на год; бліжэйшы тэрмін — 31 ліпеня 2026 года.
Kulturstiftung des Bundes (Нямецкі фонд культуры) прымае заяўкі на праграму General Project Funding (Allgemeine Projektförderung) — фінансаванне буйных культурных праектаў з міжнародным кантэкстам.
Для каго:
- Культурныя інстытуцыі, арганізацыі і аўтары(-кі) праектаў ва ўсіх мастацкіх сферах: візуальнае і сцэнічнае мастацтва, літаратура, музыка, танец, кіно, фатаграфія, архітэктура, новыя медыя;
- Заяўнікі(-цы), зарэгістраваныя як у Германіі, так і за мяжой;
- Праекты з міжнародным кантэкстам, бачныя ў Германіі.
Умовы:
- Мінімальная сума заяўкі — 50 000 EUR; агульны бюджэт праграмы — да 10 млн EUR у год на ўсе праекты разам;
- Трэба мець мінімум 20% суфінансавання — уласныя сродкі або іншыя крыніцы.;
- Заяўка падаецца анлайн і толькі на нямецкай мове.
Таймлайн:
- Тэрміны падачы — двойчы на год: 31 студзеня і 31 ліпеня, да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе;
- Заяўкі да 31 студзеня разглядаюцца журы вясной (звычайна ў пачатку траўня);
- Заяўкі да 31 ліпеня разглядаюцца журы восенню (звычайна ў пачатку лістапада).
Як падавацца: заяўкі падаюцца анлайн праз форму на нямецкамоўным сайце фонду; агульная інфармацыя і крытэрыі адбору — на англійскай старонцы праграмы.