Куратарская стыпендыя Upė Foundation у палацы Сапег Аплачваная пазіцыя для куратараў на пачатку кар’еры ў Вільнюсе
Title — BE
Куратарская стыпендыя Upė Foundation у палацы Сапег | Літва
Subtitle — BE
Аплачваная 12-месячная куратарская пазіцыя ў Вільнюсе для куратараў(-ак) на пачатку кар’еры, звязаных з Вялікабрытаніяй.
Slugupe-foundation-curatorial-fellowship-sapieha-palace-2026
Excerpt — BE
Upė Foundation і палац Сапег у Вільнюсе запрашаюць куратараў(-ак) на пачатку кар’еры на 12-месячную пазіцыю. Стыпендыят(-ка) будзе курыраваць выставу ў Northern Gallery і ўдзельнічаць у распрацоўцы асноўнай праграмы інстытуцыі.
Content — BE
Для каго:
Куратары(-кі) на пачатку кар’еры з 1–5 гадамі адпаведнага досведу, якія маюць грамадзянства Вялікабрытаніі, пражываюць у Вялікабрытаніі або могуць пацвердзіць іншую трывалую сувязь з ёй.
Прыярытэт атрымаюць тыя, хто яшчэ не працаваў(-ла) на поўную стаўку ў буйных інстытуцыях або музеях, але мае досвед самастойнай арганізацыі невялікіх праектаў, прастораў або ініцыятыў.
Патрабаванні:
– 1–5 гадоў куратарскага досведу;
– Вышэйшая адукацыя ў куратарстве, гісторыі мастацтва, візуальнай культуры або сумежнай сферы;
– Грамадзянства, пражыванне або іншая пацверджаная сувязь з Вялікабрытаніяй;
– Гатоўнасць пераехаць у Вільнюс.
Пра пазіцыю:
Стыпендыят(-ка) будзе працаваць у аддзеле мастацкай праграмы палаца Сапег — філіяла Contemporary Art Centre у Вільнюсе.
У абавязкі ўваходзіць:
– Куратарства адной выставы ў Northern Gallery разам з публічнай праграмай;
– Удзел у падрыхтоўцы асноўных выстаў і звязаных з імі падзей;
– Падтрымка распрацоўкі і каардынацыі штогадовага сімпозіума;
– Камунікацыя з мастакамі(-чкамі) і партнёрамі;
– Падрыхтоўка дамоўленасцяў і каардынацыя куратарскай часткі праграмы.
Прапануецца:
– Поўная занятасць на 12 месяцаў з магчымым падаўжэннем яшчэ на 6 месяцаў;
– Заробак 2175 еўра брута ў месяц;
– Медыцынская страхоўка;
– Аплата першых квіткоў да Вільнюса;
– Новы працоўны камп’ютар;
– Дапамога з пошукам жылля і адаптацыяй;
– Падтрымка ў атрыманні літоўскага дазволу на працу і пражыванне;
– Ментарства ад куратараў(-ак) і дырэкцыі палаца Сапег.
Тэрміны:
Пачатак працы — восень 2026 года.
Дэдлайн:
13 ліпеня 2026 года, 12:00 па часе Вялікабрытаніі.
Сумоўі:
Пачатак жніўня 2026 года.
Вынікі:
Сярэдзіна жніўня 2026 года.
Для падачы патрэбны:
Адзін PDF-файл на англійскай мове з:
– CV;
– Матывацыйным лістом да 1 старонкі A4;
– Прапановай выставы для Northern Gallery да 1 старонкі A4.
Падача:
[sapiegurumai@cac.lt](mailto:sapiegurumai@cac.lt)
Тэма ліста:
Upė Foundation Curatorial Fellow
Арганізатары:
Upė Foundation і палац Сапег / Sapieha Palace, філіял Contemporary Art Centre у Вільнюсе.
https://upefoundation.org/news/open-call-upe-foundation-curatorial-fellowship-at-sapieha-palace