Przejdź do głównej treści

Куратарская стыпендыя Upė Foundation у Camden Art Centre

13 lipca 2026, 12:00 BST
Greater London, Wielka Brytania
36 228 EUR

Upė Foundation і Camden Art Centre запрашаюць куратара і куратарак на пачатку кар’еры падавацца на 12-месячную пазіцыю асістэнта(-кі) куратара(-кі) ў Лондане. Праграма прадугледжвае працу з выставачным праектам, ментарства і прафесійнае развіццё ў адной з вядучых інстытуцый сучаснага мастацтва Вялікабрытаніі.

Для каго: куратары(-кі) на пачатку кар’еры, якія маюць сувязь або працяглую прафесійную цікавасць да Балтыйскага рэгіёна — Літвы, Латвіі, Эстоніі або іх дыяспар. Сувязь можа пацвярджацца асабістым досведам, паходжаннем, веданнем балтыйскай мовы, даследаваннямі або куратарскай працай з маста(ч)камі, інстытуцыямі ці кантэкстамі рэгіёна.

Патрабаванні:
– Пачатковы куратарскі досвед: фрыланс, самастойныя праекты, інстытуцыйная або праектная праца;
– Вышэйшая адукацыя ў куратарстве, гісторыі мастацтва, візуальнай культуры або сумежнай сферы;
– Права на працу ў Вялікабрытаніі: ужо наяўнае або магчымасць атрымаць адпаведную візу;
– Гатоўнасць пераехаць у Лондан.

Веданне літоўскай, латышскай або эстонскай мовы, другой замежнай мовы, Articheck або CRM-сістэм будзе перавагай.

Пра пазіцыю

Стыпендыят(-ка) стане асістэнтам(-кай) куратара(-кі) ў выставачным аддзеле Camden Art Centre і будзе дапамагаць у падрыхтоўцы выстаў, праектаў і публічных падзей.

У абавязкі ўваходзіць:

  • Даследаванне, планаванне і вытворчасць выставаў;
  • Камунікацыя з маста(ч)камі, галерэямі, крэдыторамі і партнёрамі;
  • Праца з публікацыямі, дамовамі, пазыкамі, лагістыкай і дакументацыяй;
  • Удзел у распрацоўцы выставаў, рэзідэнцый, лекцый і падзей;
  • Прэзентацыя даследаванняў пра балтыйскае і Цэнтральна-Усходнееўрапейскае мастацтва.

Прапануецца:

  • Поўная занятасць у Camden Art Centre;
  • Заробак £30 960 у год;
  • Кантракт на 12 месяцаў з магчымым падаўжэннем яшчэ на 6 месяцаў;
  • Ментарства і прафесійнае развіццё;
  • Прафесійныя кантакты ў Лондане і міжнародным мастацкім полі.

Пачатак працы — восень 2026 года.