Аўтарскі анлайн-курс Максіма Жбанкова «Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень» ад learn4belarus.online
«Калі ж вам плюс-мінус 40, то запрашаем ў падарожжа па сваім юнацтве: па рок-клубах, культурных прасторах, падзеях, што сфармавалі не адно пакаленне беларусаў.»
Фармат:
- Курс для самастойнага навучання
- Лекцыя + канспект.
«Вы ўбачыце Белкульт як вялікі механізм, у якім ёсць тыя, хто вырабляе сэнсы, хто іх распаўсюджвае, хто спажывае і як з гэтага ўсяго ўтвараецца супольнасць і рэальныя сацыяльныя рухі.
Што ўнутры:
- Аўтарскае асэнсаванне ключавых культурных «кадраў»;
- Базавыя мастацкія і светапоглядныя рэсурсы кожнага перыяду;
- Як незалежны Белкульт увесь час балансаваў, змагаўся і камунікаваў з дзяржаўнай палітыкай;
- Асобны блок — крызіс 2020–2025: што змянілася непапраўна, а што наадварот нарадзілася менавіта тады.»