Lighthouse — 6-месячная праграма для фатографаў(-ак) на пачатку кар'еры
FOTODOK адкрыў набор на Lighthouse 2026/2027 — праграму прафесійнага развіцця для фатографаў(-ак) і мастакоў(-чак), якія працуюць з фатаграфічным медыумам.
Для каго: фатографы(-кі) і мастакі(-чкі) на пачатку кар'еры, якія працуюць з фатаграфічным медыумам і жывуць у Нідэрландах падчас праграмы.
Падавацца могуць:
- Мастакі(-чкі) і фатографы(-кі), якія скончылі навучанне ў 2026 годзе — 8 месцаў;
- Self-taught творцы, якія прафесійна працуюць з фатаграфіяй да 5 гадоў — 2 месцы.
Праграма падтрымлівае крытычна ангажаваных image makers, якія хочуць развіваць сваю практыку, даследаваць межы фатаграфіі і працаваць з актуальнымі сацыяльнымі тэмамі.
Што будзе ў праграме:
- Ментарства і падтрымка ў развіцці праекта;
- Фідбэк на візуальныя і тэкставыя праектныя прапановы;
- Магчымасць пітчыць праекты эксперт(к)ам, фондам і патэнцыйным партнёрам;
- Сустрэчы з запрошанымі спікер(к)амі;
- Лекцыі і доступ да часткі праграмы FOTODOK;
- Прафесійная супольнасць фатографаў(-ак) і мастакоў(-чак);
- Падтрымка ў стварэнні новага праекта або развіцці ўжо існага.
Прапануецца:
- 6-месячная праграма з практычнай і змястоўнай падтрымкай;
- Кампенсацыя выдаткаў на дарогу і матэрыялы да 500 EUR на ўдзельніка(-цу);
- Прафесійныя кантакты і магчымасць публічнай прэзентацыі.
Удзельнікі(-цы) павінны быць гатовыя:
- Удзельнічаць у сустрэчах прыкладна 2 дні на месяц;
- Дадаткова выдзяляць мінімум 3 дні на месяц на падрыхтоўку, прэзентацыі і ацэнку працы;
- Фізічна прысутнічаць на ўсіх датах праграмы;
- Правесці Lighthouse Open sessions 20 лютага і 17 красавіка;
- У красавіку і траўні разам працаваць над публічнай прэзентацыяй.
Публічная прэзентацыя пройдзе з 28 траўня да 15 чэрвеня 2027 года. Фармат вызначаць самі ўдзельнікі(-цы).
Даты сустрэч:
- 10, 11, 25 верасня 2026;
- 7, 8 кастрычніка 2026;
- 4, 5 лістапада 2026;
- 2, 3 снежня 2026;
- 27, 28 студзеня 2027;
- 24, 25 лютага 2027;
- 24, 25 сакавіка 2027;
- 21, 22 красавіка 2027.
Background image: Justin Ugochukwu (@justinugochukwu_)