Przejdź do głównej treści

MIÓD Camp — 5-дзённы трэнінг у Польшчы для маладых беларусаў і беларусак

19 lipca 2026, 23:59 CEST
9 — 15 sierpnia 2026
Кашубы, Polska
Bezpłatnie
1 000 EUR

MIÓD Camp запрашае беларусаў і беларусак да 30 гадоў, якія жывуць у Польшчы, на трэнінг у Кашубах. Удзельнікі(-цы) будуць працаваць над ідэямі сацыяльных праектаў, атрымаюць падтрымку экспертаў і экспертак, а лепшыя ідэі змогуць атрымаць да 1000 еўра на рэалізацыю.

Для каго: беларусы(-кі) да 30 гадоў, якія жывуць у Польшчы і хочуць запусціць уласны праект або папрацаваць над рашэннем сацыяльнай праблемы.

Падавацца можна і з яшчэ «сырой» ідэяй — важная матывацыя і жаданне развіваць праект.

Падчас праграмы можна будзе:

  • Пазнаёміцца з людзьмі з розных краін, якія таксама хочуць змяняць свет вакол сябе;
  • Навучыцца ператвараць ідэю ў жыццяздольны праект;
  • Разабрацца з аўдыторыямі, ідэнтычнасцю і грамадскімі наратывамі;
  • Даведацца пра сучасныя падыходы да працы з дыскрымінацыяй і няроўнасцю;
  • Навучыцца фармуляваць праблему, вызначаць мэтавую аўдыторыю і будаваць канцэпцыю праекта;
  • Падрыхтаваць прэзентацыю і план рэалізацыі сваёй ідэі.

Пасля трэнінгу ўдзельнікаў(-ц) чакаюць 3 месяцы ментарскай падтрымкі.

Мовы: асноўная мова — англійская. Дадатковыя мовы — руская, беларуская і нямецкая. Ідэальнае веданне англійскай не патрабуецца, але важна мець хаця б базавы ўзровень.

Прапануецца:

  • Аплата праезду;
  • Пражыванне і харчаванне;
  • Удзел у адукацыйнай праграме;
  • 3 месяцы ментарскай падтрымкі пасля трэнінгу;
  • Да 1000 еўра на рэалізацыю лепшых ідэй.