Most Wanted: Music Club Festival 2026 - адбор на музычны шоўкейс у Берліне
Калі вы шукаеце еўрапейскія шоўкейсы, дзе можна не проста адыграць канцэрт, але і паказаць сябе міжнароднай музычнай індустрыі — гэта адна з самых цікавых магчымасцяў у Берліне.
Адкрыты набор на ўдзел у Most Wanted: Music Club Festival — шоўкейс-фестывалі, які праходзіць паралельна з адной з галоўных музычных індустрыйных канферэнцый Германіі.
За два дні клубы House of Music, Cassiopeia і Badehaus на легендарнай тэрыторыі RAW-Gelände ператвараюцца ў вялікую пляцоўку для адкрыцця новых імёнаў, сустрэч з індустрыяй і міжнароднага нэтворкінгу.
Арганізатары падкрэсліваюць: іх цікавяць не жанры, а яркая мастацкая ідэнтычнасць, моцныя live-шоў, арыгінальныя канцэпцыі і праекты, якія могуць зацікавіць міжнародную аўдыторыю.
Для каго:
- сольныя артысты;
- гурты;
- live acts;
- міжжанравыя і аўдыявізуальныя праекты;
- незалежныя музыкі (лэйбл і агент не патрэбныя).
Прапануюць:
- гарантаваны ганарар;
- кейтэрынг;
- поўны доступ да фестывалю і канферэнцыі;
- выступ перад міжнароднымі букінг-агентамі, лэйбламі, медыя і музычнымі прафесіяналамі.
Важна:
- Можна падаваць яшчэ не выдадзеную музыку праз прыватныя спасылкі
- Працягласць выступу — каля 30 хвілін
- Дарожныя выдаткі не пакрываюцца.