Przejdź do głównej treści

MOVIDA Labs — лабараторыі для танцавальных мастакоў і тэхнолагаўМіжнародныя лабараторыі па сучасным танцы і тэхналогіях у Еўропе

4 sierpnia 2026, 2:59 (BY)
EU
Bezpłatnie
1 200 EUR

https://movida.dance/news/call-labs/

Title — BE
MOVIDA Labs — лабараторыі для танцавальных мастакоў(-чак) і крэатыўных тэхнолагаў(-інь)

Subtitle — BE
9-дзённыя міжнародныя лабараторыі пра штучны інтэлект, AR/VR, робататэхніку, даступнасць, ментальнае здароўе і сучасны танец.

Slug
movida-labs-dance-technology-open-call-2026

Excerpt — BE
MOVIDA шукае 16 дуэтаў з Еўропы, якія аб’ядноўваюць практыкі сучаснага танца і крэатыўных тэхналогій. Лабараторыі пройдуць у Румыніі, Германіі, Партугаліі і Эстоніі з снежня 2026 да лютага 2027 года.

Content — BE

Для каго:
Дуэты, у якіх ёсць кампетэнцыі ў сучасным танцы і тэхналогіях. Падавацца можна толькі ўдваіх.

Абодва ўдзельнікі(-цы) павінны жыць у Еўропе — у краіне ЕС або іншай краіне, дапушчанай да праграмы Creative Europe.

Студэнты(-кі) могуць падавацца, калі маюць моцнае партфоліа ў сваёй сферы.

Пра праграму:
MOVIDA Labs — серыя 9-дзённых лабараторый пра тое, як штучны інтэлект і звязаныя тэхналогіі могуць працаваць у сучасным танцы, развіцці аўдыторый і павышэнні даступнасці для людзей з інваліднасцю і досведам ментальных цяжкасцяў.

Праграма падтрымлівае эксперыменты з AI, AR/VR, робататэхнікай, інтэрактыўнасцю, computational creativity і медыяартам у танцавальнай практыцы.

Лабараторыі:
Можна падацца толькі на адну лабараторыю:

  • AI, accessibility and dance — Бухарэст, Румынія, 3–11 снежня 2026;
  • AI, AR/VR and dance — Дзюсельдорф, Германія, 13–21 студзеня 2027;
  • AI, robotics and dance — Лісабон / Мантэмор-у-Нову, Партугалія, 1–9 лютага 2027;
  • AI, mental health and dance — Талін, Эстонія, 3–11 лютага 2027.

Фармат:
Кожная лабараторыя прымае 4 дуэты і складаецца з дзвюх частак:

  • 4 дні майстар-класаў і ментарскай працы з акадэмічнымі партнёрамі;
  • 4 паўдні студыйнага доступу ў танцавальным цэнтры для распрацоўкі дэма.

Праграма завершыцца ўнутранымі прэзентацыямі для ўдзельнікаў(-ц) і каманды MOVIDA.

Напрамкі падачы:
Ёсць тры трэкі:

  • General — 8 месцаў для дуэтаў з іншых дапушчальных краін;
  • Regional — 5 месцаў для дуэтаў, дзе абодва ўдзельнікі(-цы) жывуць у адной з краін MOVIDA: Балгарыя, Эстонія, Германія, Партугалія або Румынія;
  • Ukrainian — 3 месцы для дуэтаў, дзе абодва ўдзельнікі(-цы) жывуць ва Украіне.

Прапануецца:

  • Аплата праезду і пражывання;
  • Ганарар 1200 еўра для кожнага ўдзельніка(-цы);
  • Вытворчы бюджэт да 500 еўра на дуэт;
  • Доступ да абсталявання і спецыялістаў(-ак) прымаючых інстытуцый;
  • Дакументацыя працы — фота, відэа і іншыя матэрыялы;
  • Запрашэнне на будучыя networking-падзеі;
  • Fast-track для падачы на 2-месячныя рэзідэнцыі MOVIDA ў 2027–2028 гадах.

Вынікі лабараторыі:

  • Мастацкае развіццё і пашырэнне кампетэнцый;
  • Распрацоўка дэма;
  • Нетворкінг;
  • Дакументацыя працэсу.

Для падачы патрэбны:

  • Artist statement у PDF, да 2 старонак A4, з адказам на пытанне, якія тэмы і падыходы вы хочаце даследаваць у лабараторыі і як гэта звязана з вашым мастацкім развіццём;
  • CV абодвух удзельнікаў(-ц);
  • Спасылкі на сайты або анлайн-партфоліа кожнага ўдзельніка(-цы), пажадана з відэа.

У заяве трэба выразна звязаць ідэю з тэмай абранай лабараторыі.

Крытэрыі адбору:

  • Якасць artist statement;
  • Адпаведнасць тэмаў і падыходаў лабараторыі;
  • Уклад у ўласнае мастацкае развіццё;
  • Партфоліа ў contemporary dance хаця б аднаго ўдзельніка(-цы);
  • Партфоліа ў computational creativity або media arts хаця б аднаго ўдзельніка(-цы).

Важна:
MOVIDA звяртае ўвагу на гендарны баланс, інклюзію, даступнасць і ўстойлівыя практыкі. Удзельнікі(-цы) павінны прытрымлівацца code of conduct праграмы.

Дэдлайн:
3 жніўня 2026 года, 23:59 CEST / Brussels time

Вынікі:
Да 15 верасня 2026 года.

Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.

Кантакт:
[movida.dance.eu@gmail.com](mailto:movida.dance.eu@gmail.com)

Арганізатар:
MOVIDA — Movement and Virtual Intelligence for the Development and Accessibility of Artists and Audiences. Праект каардынуе Tallinn University і суфінансуе праграма Creative Europe Еўрапейскага Саюза.