Przejdź do głównej treści

Nicosia Ludic Lab — рэзідэнцыя для кампазітараў(-ак) на Кіпры31-дзённая рэзідэнцыя для стварэння новых твораў для ансамбля

15 lipca 2026, 3:00 (BY)
23 października — 22 listopada 2026
Nicosia, Cypr
Bezpłatnie

https://atheras.eu/open-call-for-residents-composers-toyful-2026 Title — BE
Nicosia Ludic Lab — рэзідэнцыя для кампазітараў(-ак) на Кіпры

Subtitle — BE
31-дзённая рэзідэнцыя для стварэння новых твораў для ансамбля праз эксперымент з гульнёй, цацкамі і нетрадыцыйнымі гукавымі крыніцамі.

Slug
nicosia-ludic-lab-toyful-music-festival-2026

Excerpt — BE
Atheras Peoples & Cultures запрашае чатырох кампазітараў(-ак) на рэзідэнцыю ў Нікасіі. Удзельнікі(-цы) распрацуюць новыя ансамблевыя творы, якія прагучаць на Toyful Music Festival 2026.

Content — BE

Для каго:
Кампазітары(-кі) і кампазітары(-кі)-даследчыкі(-цы), якія працуюць з эксперыментальнай сучаснай музыкай і ансамблевымі практыкамі.

Падавацца могуць толькі індывідуальныя аўтары(-кі). Заяўкі ад дуэтаў і калектываў не прымаюцца.

Патрабаванні:
– Пражыванне ў адной з краін Creative Europe;
– Магчымасць удзельнічаць ва ўсёй рэзідэнцыі;
– Цікавасць да эксперыментальнай ансамблевай музыкі;
– Гатоўнасць працаваць з тэмай гульні як кампазіцыйным і перформатыўным метадам.

Пра рэзідэнцыю:
Nicosia Ludic Lab — мастацкая лабараторыя, дзе кампазітары(-кі) будуць распрацоўваць новыя творы ў цеснай працы з прафесійным ансамблем.

У фокусе — «гульня» як спосаб ствараць музыку:

– Праца з цацкамі, цацачнымі інструментамі і паўсядзённымі прадметамі;
– Перанос правілаў, абмежаванняў і логікі гульняў у кампазіцыйную структуру;
– Праверка ідэй падчас рэпетыцый;
– Распрацоўка твораў праз дыялог з выканаўцамі(-цамі).

Музычныя ўмовы:
Кожны твор павінен:

– Доўжыцца ад 7 да 10 хвілін;
– Быць напісаны для поўнага ансамбля з 4–5 выканаўцаў(-ц);
– Не быць сольным творам або творам для малой групы;
– Не ўключаць электроніку або fixed media.

У інструментарыі ансамбля: кларнет / бас-кларнет, флейта / трамбон, нізкія медныя духавыя, фартэпіяна / сінтэзатар, перкусія, а таксама цацкі і прадметы — цацачнае фартэпіяна, музычныя шкатулкі, boomwhackers, паветраныя шары і іншыя гукавыя крыніцы.

Фармат працы:
1 этап, 1–5 дні: эксперыменты з ансамблем і распрацоўка першых эскізаў;
2 этап, 6–23 дні: дапрацоўка матэрыялу, ментарскія сустрэчы і праца з выканаўцамі(-цамі);
3 этап, 24–31 дні: фінальныя рэпетыцыі і падрыхтоўка канцэртнай версіі твора.

Калі і дзе:
23 кастрычніка — 22 лістапада 2026 года
Нікасія, Кіпр.

Фінальны канцэрт адбудзецца 21 лістапада 2026 года.

Прапануецца:
– Пакрыццё дарогі, пражывання і штодзённых выдаткаў;
– Сумеснае пражыванне ў цэнтры Нікасіі;
– Пастаянны доступ да прафесійнага ансамбля;
– Ментарскія і індывідуальныя сустрэчы з выканаўцамі(-цамі);
– Коучынг з кампазітарам і дырыжорам Andys Skordis;
– Рэпетыцыйная прастора і вытворчая падтрымка;
– Аўдыё- і відэазапіс фінальнага канцэрта.

Вынікі рэзідэнцыі:
– Публічны канцэрт з прэм’ерамі новых твораў;
– Open Studio-прэзентацыя працэсу.

Для падачы патрэбны:
– Апісанне праекта да 300 слоў або відэа на 2–3 хвіліны;
– 2 узоры папярэдніх прац: партытуры і аўдыё-/відэаматэрыялы;
– Кароткае CV да 4 старонак;
– Фота высокай якасці.

Крытэрыі адбору:
– Мастацкая інавацыйнасць — 40%;
– Рэалістычнасць рэалізацыі — 30%;
– Патэнцыйны ўплыў праекта — 30%.

Дэдлайн:
15 ліпеня 2026 года

Вынікі:
1 жніўня 2026 года

Падача:
[info@atheras.eu](mailto:info@atheras.eu)

Тэма ліста:
Nicosia Ludic Lab/Toyful – Application – [Your Name]

Арганізатар:
Atheras Peoples & Cultures.