Nocturne 2028 — конкурс для куратара і куратаркі фестывалю
Nocturne: Art at Night Festival шукае куратара(-ку) або куратарскую каманду для фестывалю 2028 года ў Kjipuktuk / Галіфаксе, Канада. Адабраны(-ая) куратар(-ка) распрацуе тэму фестывалю і праграму Anchor Projects — site-specific інсталяцый і перформансаў у гарадской прасторы. Ганарар — 10 000 CAD / каля 6 200 EUR.
Для каго: куратары(-кі) і куратарскія каманды, якія хочуць працаваць з сучасным мастацтвам, публічнай прасторай, site-specific праектамі, інсталяцыямі і перформансам.
Досвед куратарства вялікіх фестываляў будзе перавагай, але не з’яўляецца абавязковым.
Можна падавацца індывідуальна або разам з арганізацыяй / партнёрамі.
Фармат
Nocturne: Art at Night Festival — бясплатны незалежны фестываль сучаснага мастацтва ў Kjipuktuk / Галіфаксе, Новая Шатландыя, Канада.
Адабраны(-ая) куратар(-ка) або каманда будзе адказваць за:
– Распрацоўку тэмы і куратарскай візіі фестывалю;
– Куратарства праграмы Anchor Projects;
– Адбор мастакоў(-чак);
– Падрыхтоўку поўнай прапановы па праектах: апісанні, бюджэты, графікі і лакацыі;
– Супрацоўніцтва з камандай Nocturne і Halifax Regional Municipality.
Anchor Projects — гэта site-specific інсталяцыі і перформанс-актывацыі ў розных месцах Галіфакса і Дартмута.
Фестываль асабліва зацікаўлены ў праектах, якія:
– Працуюць з канкрэтнымі гарадскімі лакацыямі;
– З’яўляюцца канцэптуальна эксперыментальнымі або інавацыйнымі;
– Дапамагаюць развіваць Nocturne як фестываль без бар’ераў;
– Знаёмяць аўдыторыю з новымі мастакамі(-чкамі).
Чакаецца ад куратара(-кі):
– Удзел у праграмным камітэце Nocturne;
– Дапамога ў журы для Beacon Projects і Low-Sensory Project;
– Прасоўванне фестывалю праз сваю сетку;
– Удзел у інфармацыйных сесіях для мастакоў(-чак);
– Прэзентацыя абнаўленняў для каманды і рады дырэктараў;
– Інтэрв’ю для лакальных і нацыянальных медыя;
– 1–2 публічныя прэзентацыі пра куратарскую візію;
– Супрацоўніцтва з партнёрамі праекта.
Калі і дзе: Фестываль пройдзе ў 2028 годзе ў Галіфаксе і Дартмуце, Канада.
Кантрактны перыяд: лістапад 2027 — лістапад 2028 года.
Прапануецца:
– Куратарскі ганарар 10 000 CAD / каля 6 200 EUR;
– Падтрымка Nocturne ў прасоўванні, маркетынгу, мантажы і дакументацыі Anchor Projects;
– Магчымасць працаваць з буйной гарадской аўдыторыяй і публічнай прасторай.
Калі куратар(-ка) працуе з партнёрамі або арганізацыяй, размеркаванне ганарару вызначаецца самастойна і павінна быць адлюстравана ў заяўцы.
Да трох фіналістаў(-ак), запрошаных на інтэрв’ю, атрымаюць ганарар 250 CAD / каля 155 EUR за падрыхтоўку і ўдзел у размове.
Адбор:
Заяўкі будзе разглядаць журы з лакальных мастакоў(-чак), культурных працаўнікоў(-ц) і прадстаўнікоў(-ц) супольнасці.
Да трох кандыдатаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю і прэзентацыю куратарскай тэмы.