OASis Bethlen — рэзідэнцыя ў турыстычным лагеры ў гарах Матра
OASis Bethlen — рэзідэнцыя ад Bethlen Square Theater у межах еўрапейскага праекта OASis / Open Art Spaces in Synergy. Праграма прапануе выйсці з гарадскога асяроддзя ў прыродны кантэкст і разам пераасэнсаваць турыстычны лагер як культурны аазіс. Галоўнае пытанне: як былы hiking campground можа стаць часовым мастацкім хабам — і як рэзідэнцыю па-за горадам можна звязаць з тэатрам у цэнтры Будапешта?
Для каго: індывідуальныя мастакі(-чкі) і культурныя практыкі, якія працуюць у сферах:
- Візуальнае мастацтва і прасторавыя практыкі;
- Сцэнічныя мастацтвы;
- Сторытэлінг і медыя;
- Дызайн і архітэктура;
- Лічбавыя і гібрыдныя практыкі;
- Міждысцыплінарныя і супольнасныя фарматы.
Падавацца могуць мастакі(-чкі), якія жывуць у краінах-удзельніцах праграмы Creative Europe.
Досвед працы з супольнасцямі будзе плюсам.
Фокус праграмы:
- Прырода і ландшафт;
- Павольнасць, прысутнасць і ўспрыманне;
- Часовасць і эфемернасць;
- Супольнае жыццё;
- Публічная прастора;
- Гібрыдная і дыстанцыйная прысутнасць;
- Даступнасць і ўдзел.
Праграма не шукае гатовыя пастаноўкі. Вітаюцца працэсныя, калектыўныя ідэі, якія даследуюць прастору, удзел і сувязь паміж фізічнай і дыстанцыйнай прысутнасцю.
Магчымыя фарматы:
- Перформанс;
- Прасторавыя або архітэктурныя інтэрвенцыі;
- Візуальныя або гукавыя праекты;
- Сацыяльна ангажаваныя практыкі;
- Гібрыдныя і лічбавыя фарматы.
Прапануецца:
- Ганарар 1300 EUR gross;
- Пражыванне ў лагеры Mátra;
- Агульны бюджэт на матэрыялы;
- Тэхнічная падтрымка;
- Эксперыментальная рэзідэнцыя ў прыродным асяроддзі;
- Падтрымка дарогі да 200 EUR.
Важна:
Рэзідэнцыя заснаваная на калектыўным жыцці ў прыродзе. Удзельнікі(-цы) павінны быць гатовыя да простых умоваў, супольных прастораў і інтэнсіўнай супрацы.
Для падачы патрэбны:
- Statement of intent да 6000 знакаў: матывацыя, ідэя працы ў камандзе і з мясцовай супольнасцю, магчымыя матэрыялы і вытворчыя патрэбы, навыкі і метады;
- Партфоліа, сайт або спасылкі на сацыяльныя сеткі з прыкладамі работ;
- Кароткая біяграфія або CV;
- Якаснае партрэтнае фота для камунікацыі.