Przejdź do głównej treści

Onchain Artist Residency — дыстанцыйная рэзідэнцыя пра мастацтва, блокчэйн і архівы

15 sierpnia 2026, 2:00 CEST
20 września — 20 grudnia 2026
Online
13 000 EUR

Onchain Artist Residency — дыстанцыйная 3-месячная рэзідэнцыя ад Padimai Art & Tech Studio. Тэма гэтага выдання — Origin Of Primary Source / OOPS. Праграма прапануе даследаваць, як мастацкія працы ствараюцца, дакументуюцца, перакладаюцца ў лічбавыя фарматы і сустракаюцца з аўдыторыяй праз лічбавыя сістэмы.

Для каго: мастакі(-чкі), якія працуюць з сучасным мастацтвам, лічбавай культурай, тэхналогіямі, архівамі, дакументаваннем, доступам і медыяцыяй.

Асабліва падыходзіць тым, хто цікавіцца тым, як блокчэйн і звязаныя лічбавыя інфраструктуры могуць быць не толькі тэхнічнымі інструментамі, але і канцэптуальнымі або куратарскімі ўмовамі мастацкай працы.

Фокус праграмы:

  • Роля тэхналогій у мастацкай вытворчасці;
  • Блокчэйн як спосаб дакументавання і архіўнай практыкі;
  • Пераклад крыніц, спасылак і матэрыялаў у лічбавыя фарматы;
  • Метадалогіі арганізацыі крэатыўных даных;
  • Наборы даных як спосаб новага доступу, інтэрпрэтацыі і досведу мастацкіх прац.

Фармат: дыстанцыйная рэзідэнцыя з анлайн-сустрэчамі і супольнаснымі ўзаемадзеяннямі.

Прапануецца:

  • Ганарар 15 000 SGD (≈ 10 154 EUR);
  • Дадаткова 5 000 SGD (≈ 3 385 EUR) за архіўную падачу матэрыялаў;
  • Дыстанцыйны фармат удзелу;
  • Анлайн-супольнасць і прафесійны абмен;
  • Падтрымка даследчай практыкі на скрыжаванні сучаснага мастацтва і лічбавай культуры.