Przejdź do głównej treści

Аналагавы хаб Fototeka з Румыніі збірае стужкавыя здымкі для калектыўнага друкаванага фотаальбома

30 września 2026
Online
10 EUR

Fototeka — аналагавы хаб і незалежная выдавецкая платформа з Румыніі запрашае аналагавых фатографаў і фатографак з усяго свету.

Тэма: карані. Арганізатары вітаюць прамыя, сімвалічныя, дакументальныя, інтымныя і эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.

Умовы:

  • Прымаюцца толькі аналагавыя працы — лічбавыя і згенераваныя штучным інтэлектам выявы не разглядаюцца;
  • Да 10 фатаграфій на адну заяўку;
  • Удзел платны — 50 RON (≈10 EUR) за адну заяўку; аплата не гарантуе адбор;
  • Дазволена некалькі заявак, кожная аплачваецца і разглядаецца асобна.

Для падачы патрэбны:

  • Файлы ў фармаце FirstName_LastName_Number.jpg;
  • Выявы мінімум 3000 пікселяў па доўгім баку;
  • Здымкі, якія адказваюць тэме Roots — паасобку або як цэласная серыя (пісьмовае апісанне не патрабуецца).

Прапануецца:

  • Уключэнне адабраных прац у друкаваны калектыўны фотаальбом;
  • Шырэйшая падборка пададзеных выяваў можа з'явіцца на анлайн-платформах Fototeka падчас праекта.

Таймлайн:

  • Абвяшчэнне спіса адабраных аўтараў(-ак) — кастрычнік 2026;
  • Выхад друкаванага альбома — кастрычнік–лістапад 2026.

Як падавацца: аплаціць унёсак (50 RON) унізе старонкі open call; пасля аплаты ўдзельнікі(-цы) перанакіроўваюцца на асобную старонку для загрузкі выяваў.